Эдмунд Станіслававіч Юдзіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдмунд Станіслававіч Юдзі́цкі (руск.: Эдмунд Станиславович Юдицкий; каля 1838, Глуск — 1908, Масква) — рускі архітэктар, адзін са славутых майстроў маскоўскага мадэрну.
Remove ads
Біяграфія
Э. С. Юдзіцкі нарадзіўся каля 1838 года ў Глуску ў сям’і ваеннага афіцэра, Станіслава Юдзіцкага, сына вядомага генерал-паручніка польскіх войскаў і кавалера Мальтыйскага ордэна Іосіфа Юдзіцкага. Тэхнік архітэктуры, які меў у Маскве вялікую архітэктурную практыку. Працаваў у стылях мадэрн і класіцызм. У 1892 годзе з’яўляўся членам Савета рымска-каталіцкай царквы.
Пражываў разам з сынам Ігнаціем у Маскве, у доме Каровіна на Пятроўцы. Памёр у 1908 годзе, пахаваны на каталіцкіх могілках у Маскве[1].
Remove ads
Пабудовы ў Маскве
- 1891 — Даходны дом А. Талмачовай, сумесна з Б. В. Фрэйдэнбергам, Камергерскі завулак, 1[заўв 1];
- 1892 — Гарадская сядзіба, Вялікі Ардынскі завулак, 4, буд. 2[2];
- 1894—1895 — Гарадская сядзіба Татарнікавых (О. Татарнікавай), Арыстархаўскі завулак, 7/13 стар. 1 і 3 — Вялікі Дравяны завулак, 13/7, аб'ект культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння[2];
- 1896 — Асабняк Н. Г. Зіміна, Дзягцярны завулак, 8;
- 1898 — Перабудова дома, Малая Дзмітраўка, 9;
- 1899—1900 — Даходны дом Р. А. фон Кольбэ, Марасейка, 10;
- 1901 — Даходны дом Івановых — жылы дом, Хітроўскі завулак, 3/1, стар. 1;
- 1902—1903 — Дом Маскоўскага таварыства анілінавых вытворчасцей (прыбудова), Вялікая Сямёнаўская вуліца;
- 1902—1903 — Даходны дом І. Д. Пігіта, сумесна з А. І. Мілковым, Вялікая Садовая, 10;
- 1904 — Даходны дом Б. М. Катлама, Вуліца Красная Прэсня, 28;
- 1907 — Перабудова бібліятэкі пры польскім касцёле, Мілюцінскі завулак, 18;
- 1913 — Даходны дом, вуліца Радыё, ?[3].
Remove ads
Заўвагі
- Тут і далей праекты і пабудовы прыведзены ў храналагічным парадку паводле М. У. Нашчокінай, з неабходнымі дадаткамі і ўдакладненнямі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads