Эдмунд Станіслававіч Юдзіцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эдмунд Станіслававіч Юдзі́цкі (руск.: Эдмунд Станиславович Юдицкий; каля 1838, Глуск — 1908, Масква) — рускі архітэктар, адзін са славутых майстроў маскоўскага мадэрну.

Хуткія факты Эдмунд Станіслававіч Юдзіцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Э. С. Юдзіцкі нарадзіўся каля 1838 года ў Глуску ў сям’і ваеннага афіцэра, Станіслава Юдзіцкага, сына вядомага генерал-паручніка польскіх войскаў і кавалера Мальтыйскага ордэна Іосіфа Юдзіцкага. Тэхнік архітэктуры, які меў у Маскве вялікую архітэктурную практыку. Працаваў у стылях мадэрн і класіцызм. У 1892 годзе з’яўляўся членам Савета рымска-каталіцкай царквы.

Пражываў разам з сынам Ігнаціем у Маскве, у доме Каровіна на Пятроўцы. Памёр у 1908 годзе, пахаваны на каталіцкіх могілках у Маскве[1].

Remove ads

Пабудовы ў Маскве

  • 1891 — Даходны дом А. Талмачовай, сумесна з Б. В. Фрэйдэнбергам, Камергерскі завулак, 1[заўв 1];
  • 1892 — Гарадская сядзіба, Вялікі Ардынскі завулак, 4, буд. 2[2];
  • 1894—1895 — Гарадская сядзіба Татарнікавых (О. Татарнікавай), Арыстархаўскі завулак, 7/13 стар. 1 і 3 — Вялікі Дравяны завулак, 13/7, аб'ект культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння[2];
  • 1896 — Асабняк Н. Г. Зіміна, Дзягцярны завулак, 8;
  • 1898 — Перабудова дома, Малая Дзмітраўка, 9;
  • 1899—1900 — Даходны дом Р. А. фон Кольбэ, Марасейка, 10;
  • 1901 — Даходны дом Івановых — жылы дом, Хітроўскі завулак, 3/1, стар. 1;
  • 1902—1903 — Дом Маскоўскага таварыства анілінавых вытворчасцей (прыбудова), Вялікая Сямёнаўская вуліца;
  • 1902—1903 — Даходны дом І. Д. Пігіта, сумесна з А. І. Мілковым, Вялікая Садовая, 10;
  • 1904 — Даходны дом Б. М. Катлама, Вуліца Красная Прэсня, 28;
  • 1907 — Перабудова бібліятэкі пры польскім касцёле, Мілюцінскі завулак, 18;
  • 1913 — Даходны дом, вуліца Радыё, ?[3].
Remove ads

Заўвагі

  1. Тут і далей праекты і пабудовы прыведзены ў храналагічным парадку паводле М. У. Нашчокінай, з неабходнымі дадаткамі і ўдакладненнямі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads