Эдуард Аляксандравіч Акулін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдуард Акулін, Эдуард Аляксандравіч Акулін (нар. 7 студзеня 1963, в. Вялікія Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, бард.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў» і намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Цяпер — галоўны рэдактар літартурна-мастацкага часопіса «Верасень».
Remove ads
Творчасць
Зборнікі паэзіі:
- «Лес дзённага асвятлення» (1988)
- «Пяшчота ліўня» (1990)
- «Крыло анёла» (1995)
- «Радно» (2000)
- «Непрычалены човен» (2003)
- «Вітражы» (2009)
- «Малітва воч» (2012)
- «Святая ноч» (2013)
З’яўляецца аўтарам драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996); двух песенных магнітаальбомаў: «Мая Крывія» (1995), «Як яна і я» (2000); а таксама кампакт-дыскаў: «Напачатку была Песьня» (2003), «Песьні залатой Крывіі» (2008), «Не магу жыць без крыл…» (2012).
З’яўляецца аўтарам шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай, славенскай, балгарскай і нямецкай моў.
Вершы Эдуарда Акуліна перакладаліся на англійскую, французскую, італьянскую, украінскую, рускую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, сербскую, літоўскую, латышскую і нямецкую мовы.
Remove ads
Узнагароды
- (1993) Лаўрэат Першага нацыянальнага фестывалю беларускай бардаўскай песні
- (2014) Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
- (2016) Лаўрэат літаратурнай прэміі «Срэбнае лятучае пяро», Балгарыя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads