Электрычны вугор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Электрычны вугор (Electrophorus electricus) — рыба сямейства электрычных вугроў атрада гімнотападобных.
Remove ads
Апісанне
Пашыраны ў рэках паўночна-ўсходняй часткі Паўднёвай Амерыкі і ў прытоках сярэдняга і ніжняга цячэння р. Амазонка. Цела падоўжанае, голае, даўжынёй да З м (звычайна 1—1,5 м), маса да 40 кг. Уздоўж бакоў знаходзяцца электрычныя органы (даюць разрад да 650 В), якія ён выкарыстоўвае для абароны ад ворагаў, паралізацыі здабычы, лакацыі. Спіннога і брушных плаўнікоў няма. Анальная адтуліна на горле. Корміцца дробнай рыбай. Здольны доўгі час знаходзіцца без вады. Аб’ект промыслу.
Remove ads
Літаратура
- Электрычны вугор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads