Элон Ліндэнштраус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Элон Ліндэнштраус
Remove ads

Элон Ліндэнштраус (іўр.: אילון לינדנשטראוס; нар. 1 жніўня 1970, Іерусалім) — ізраільскі матэматык і выкладчык, першы ізраільскі лаўрэат прэміі Філдса.

Хуткія факты Элон Ліндэнштраус, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў Іерусаліме, бацька — вядомы матэматык Ёрам Ліндэнштраус. У 18 гадоў атрымаў бронзавы медаль на міжнароднай алімпіядзе па матэматыцы. Падчас службы ў Арміі Абароны Ізраіля па праграме Тальпіёт атрымаў медаль Міністэрства абароны. Дэмабілізаваўся ў 26 гадоў у званні маёра.

Скончыў Яўрэйскі ўніверсітэт у Іерусаліме, атрымаў навуковае званне доктара (Ph. D.) у 1999 годзе. Працаваў у амерыканскіх універсітэтах: Стэнфард, Прынстан, а таксама ў Матэматычным інстытуце Клэя. З 2009 года — зноў у Ізраілі, прафесар у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.

У 2010 годзе першым з ізраільскіх матэматыкаў удастоіўся прэстыжнага медаля Філдса за работы па эргадычнай тэорыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1044492996 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q123508386'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads