Эльза Марантэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эльза Марантэ (італ.: Elsa Morante ; 18 жніўня 1912, Рым — 25 лістапада 1985, Рым) — італьянская пісьменніца.
Remove ads
Біяграфія
Незаконная дачка настаўніцы яўрэйскага паходжання, пасля ўдачарылі. З 1933 года пачала публікаваць у часопісах прозу для дзяцей.
У 1936 годзе пазнаёмілася з Альберта Маравія, у 1941-м выйшла за яго замуж (разышліся ў 1961-м). На час вайны пераехала з Рыма ў невялікае мястэчка Фондзі, непадалёк ад Касіна. Перакладала прозу Кэтрын Мэнсфілд. У 1983 годзе зрабіла спробу самагубства. Памерла ад наступстваў хірургічнай аперацыі пасля перанесенага шырокага інфаркту.
Remove ads
Творчасць і прызнанне
З напісанага Моранте найбольш вядомы раман аб Другой сусветнай вайне «Гісторыя» (1974), па ім зняты тэлевізійны фільм Луіджы Каменчыні (1989, у галоўнай ролі Клаўдзія Кардынале). На вершы Марантэ пісалі музыку Ханс Вернер Хенцэ, Франка Данатоні і іншыя кампазітары.
Творы
- Il gioco segreto (1941, апавяданні для дзяцей)
- La bellissime avventure di Cateri Dalla Trecciolina (1942, апавяданні для дзяцей)
- Menzogna e sortilegio (1948, раман, прэмія Віярэджа)
- L'isola di Arturo (1957, раман, прэмія Стрэга)
- Alibi (1958, вершы)
- Lo scialle andaluso (1963)
- Il mondo salvato dai ragazzini (1968, апавяданні для дзяцей)
- La Storia (1974, раман)
- Aracoeli (1982, раман, прэмія Медычы)
Зноскі
- Elsa Morante // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Elsa Morante // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads