Эльфрыдэ Елінек

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эльфрыдэ Елінек
Remove ads

Эльфрыдэ Елінек (ням.: Elfriede Jelinek; нар. 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменніца і драматург яўрэйскага паходжання, якая піша пераважна на феміністычныя тэмы.

Хуткія факты Эльфрыдэ Елінек, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў аўстрыйскім горадзе Мюрцушлаг, яе бацька, яўрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — з Вены. Эльфрыдэ Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансерваторыі. Яе літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі.

Эльфрыдэ Елінэк піша прозу, вершы і п’есы. Паводле рамана «Піяністка» рэжысёр Міхаэль Ханэке зняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафестывалі 2001 г. Сярод іншых твораў пісьменніцы — раманы «Пажада» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen).

У 2004 годзе Эльфрыдэ Елінэк атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасцю дэманструюць абсурднасць грамадскіх клішэ і іх прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы яе творчасці: жаночая сексуальнасць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову Нобелеўскую лекцыю Елінек пераклаў Альгерд Бахарэвіч[4], урывак з рамана «Дзеці мёртвых» — Вольга Гронская[5].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads