Эль-Куфа

горад у Іраку From Wikipedia, the free encyclopedia

Эль-Куфаmap
Remove ads

Эль-Ку́фа (Куфа, араб. الكوفة) — горад у цэнтры Ірака, на рацэ Еўфрат, у 170 км на поўдзень ад Багдада. Як адзін з першых арабскіх гарадоў у Месапатаміі, Куфа адыграла выключна важную ролю ў гісторыі ісламу. Станам на 2003 год насельніцтва горада складала 110 000 жыхароў. Гэта адзін з чатырох гарадоў, свяшчэнных для ірацкіх шыітаў, нараўне з Самарай, Кербела і ан-Наджафам.

Хуткія факты Эль-Куфа, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Куфа была заснавана ў 637 г. Саадам ібн Абу Вакасам, паплечнікам прарока Мухамада. Ён быў кіраўніком Куфы да 642 г., калі халіф Умар ібн Хатаб па патрабаванні жыхароў Куфы прызначыў на яго месца іншага паплечніка Прарока, Мугіру ібн Шу’бу. У 645 г. халіф Усман ібн Афан прызначыў кіраўніком Куфы аль-Валіда ібн Укбу, а ў 650 г. — Саіда ібн аль-А’аса. У 654 г. Саід быў скінуты гараджанамі, і новым кіраўніком быў абраны Абу Муса аль-Аша’Ары, яшчэ адзін паплечнік Прарока.

Канфлікт паміж халіфам Усманам і Абу Мусой выліўся ў супрацьстаянне жыхароў Куфы і дынастыі Амеядаў. Пасля забойства Усмана куфійцы падтрымалі новага халіфа Алі ібн Абу Таліба, які ў 656 г. прызначыў замест Абу Мусы кіраўніком Каразу ібн Ка’ба. Перад бітвай з Муавіяй ібн Абі Суфьянам Алі перанёс сваю сталіцу ў Куфу. Куфа захоўвала вернасць Алі да самай яго смерці ў 661 г.

Захапіўшы ўладу, Муавія зноў прызначыў кіраўніком Куфы Мугіру. У 670 г. Мугіра збег з Куфы, побач з якой бушавала эпідэмія бубоннай чумы, і Муавія прызначыў кіраўніком Зіяд ібн Абі Суфьяна. Драконаўскія меры Зіяда выклікалі паўстанне прыхільнікаў Алі, якія заставаліся ў Куфе.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads