Эліяс Джэймс Коры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эліяс Джэймс Коры
Remove ads

Эліяс Джэймс Ко́ры ( англ.: Elias James Corey; нар. 12 ліпеня 1928(1928-07-12)[1][2][…], Мэцьюэн[d], Масачусетс[3][4][…]) — амерыканскі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1990).

Хуткія факты Эліяс Джэймс Коры, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут (1950). З 1954 года працуе ў Гарвардскім універсітэце, з 1959 года прафесар.

Навуковыя працы па тэорыі і методыцы арганічнага сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінтэзнага аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую кіслату.

Ацэнкі

Дзейнасць Эліяса Коры атрымала высокую ацэнку з боку навуковай супольнасці. Ён быў узнагароджаны медалём Франкліна (англ.: Franklin medal) у 1978 годзе, атрымаў прэмію Вольфа па хіміі (1986), прэмію Японіі (1989), Нобелеўскую прэмію па хіміі (1990) і медаль Прыстлі (2004).

Дачыненні з Беларуссю

19 жніўня 2025 года падпісаў зварот дваццаці двух нобелеўскіх лаўрэатаў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з просьбай дамагчыся вызвалення каля 1300 беларускіх палітвязняў[10].

Спіс кніг

• E. J. Corey, X.-M. Cheng The logic of chemical synthesis. — Wiley-Interscience, 1995. — 464 p. — ISBN 0-471-11594-0
• E. J. Corey, L. Kürti, B. Czakó Molecules and Medicine. — Wiley, 2007. — 272 p. — ISBN 0470227494
• J. J. Li, E. J. Corey Name Reactions of Functional Group Transformations. — Wiley, 2007. — 768 p. — ISBN 978-0-471-74868-7

Зноскі

1. Usselman M. C. Elias James Corey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Elias James Corey // Brockhaus Enzyklopädie

3. Usselman M. C. Elias James Corey // Encyclopædia Britannica

4. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.

5. Матэматычная генеалогія — 1997.

6. NNDB — 2002.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads