Эмануэль Ласкер
нямецкі шахматыст і матэматык, другі чэмпіён свету па шахматах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эмануэль Ласкер (ням.: Emanuel Lasker, 24 снежня 1868 — 11 студзеня 1941) — нямецкі шахматыст і матэматык, прадстаўнік пазіцыйнай школы, другі чэмпіён свету па шахматах (1894—1921). Ласкер захоўваў званне чэмпіёна свету 27 гадоў, што з'яўляецца рэкордным дасягненнем для шахмат, а працягваў выступаць на вышэйшым узроўні да 68 гадоў.
Ласкер валодаў універсальным стылем гульні, аднак яго самымі моцнымі бакамі лічылі пазіцыйнае пачуццё і эндшпіль. Многія біёграфы і даследчыкі называюць Ласкера першаадкрывальнікам псіхалагічнага падыходу да шахматах: лічыцца, што Ласкер часцяком быў гатовы пайсці на пагаршэнне сваёй пазіцыі, каб накіраваць гульню ў нязручнае для канкрэтнага суперніка рэчышча. Гэтая кропка гледжання папулярная і цяпер, хоць частка экспертаў лічыць яе памылковай і тлумачыць дасягненні Ласкера глыбокім разуменнем шахмат і ўменнем ацаніць плюсы і мінусы таго ці іншага працягу партыі.
На працягу сваёй шахматнай кар'еры Ласкер неаднаразова спыняў выступу на некалькі гадоў для заняткаў матэматыкай і філасофіяй. Ласкер абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы ў 1901 годзе, а яго галоўным дасягненнем у матэматыцы стала тэарэма, названая ад імя Ласкера і Эмі Нётэр, якая пазней падагульніла высновы Ласкера. Акрамя гэтага Ласкер выдаў некалькі філасофскіх прац і літаратурных твораў.
У лютым 1936 года Ласкер выступіў у БССР з сеансам адначасовай гульні на 25 дошках. Яго афіцыйна прымаў старшыня Савета народных камісараў БССР М. Галадзед.
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Emanuel Lasker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.
- Find a Grave — 1996.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118569872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 кастрычніка 2018.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads