Эма Чэдвік

шведская мастачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Эма Чэдвік
Remove ads

Эма Чэдвік, народжаная Амалія Хільма Лоўстат (шведск.: Emma Chadwick; 10 жніўня 1855, Стакгольм — 2 студзеня 1932, Авіньён) — шведская мастачка.

Хуткія факты Эма Чэдвік, Імя пры нараджэнні ...

Эма Чэдвік была ўнучкай жывапісца-мініяцюрыста і гравёра Карла Тэадора Лоўстата. Нарадзілася яна ў Стакгольме, дзе пазней навучалася ў мастацкай акадэміі. Потым адправілася ў Парыж, каб скончыць вучобу. Вучылася ў Акадэміі Жуліяна, мела поспех у мастацкіх салонах. Лета праводзіла ў мастацкай калоніі ў Грэз-сюр-Луан, куды прыязджалі мастакі, такія як Карл Ларсан і іншыя шведы.

Аднойчы яна пазнаёмілася з амерыканскім мастаком Фрэнсісам Бруксам Чэдвікам. Маладыя людзі ажаніліся, купілі ў калоніі гасцініцу і ў летнія месяцы прымалі тамака многіх мастакоў. Эма любіла падарожнічаць і, пакуль муж маляваў для сябе, яна замалёўвала сцэны са сваіх падарожжаў. Падтрымлівала сяброўскія адносіны з Андэрсам Цорнам і яго жонкай.

Мастачка вядомая сваімі партрэтамі і жанравымі творамі. Прымала ўдзел у шэрагу парыжскіх выставак, на Сусветных выстаўках 1889 і 1900 года ў Парыжы, выстаўцы ў Чыкага ў 1893 годзе.

Эма Чэдвік памерла 2 студзеня 1932 года ў Авіньёне.

Цяпер карціны мастачкі захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме, музеі шведскага горада Лінчэпінга, у прыватных калекцыях.

Яе сястра, Ева Лоўстат-Острам, таксама стала мастачкай.

Remove ads

Зноскі

1. Emma H A Löwstädt-Chadwick — 1917.

2. Emma Chadwick // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Emma Hilma Amalia Löwstädt-Chadwick 1855-08-10 — 1932-01-02 Konstnär Праверана 20 снежня 2020.
4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 26 лютага 2016.

5. Två målarinnor — 1887. — Т. 1892:50. — С. 397–398. Праверана 20 снежня 2020.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads