Эндэль Ліпмаа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эндэль Ліпмаа (15 верасня 1930, Тарту — 30 ліпеня 2015) — эстонскі хімік і эстонскі палітык, акадэмік АН Эстонскай ССР. Народны дэпутат СССР (1989—1991) і парламента Эстоніі, Рыйгікогу (1996—1999).

Хуткія факты Эндэль Ліпмаа, дэпутат Рыйгікогу[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Сын эстонскага батаніка Тэадора Ліпмаа (1892—1943). Скончыў Талінскі політэхнічны інстытут (1953), пасля заканчэння працаваў там жа. З 1961 г. навуковы супрацоўнік Інстытута кібернетыкі АН Эстонскай ССР.

1969 г. — доктар фізіка-матэматычных навук, абараніў дысертацыю ў Інстытуце хімічнай фізікі Акадэміі навук СССР, тэма — «Ядзерны эфект Аверхаўзэра і структура арганічных злучэнняў». Член-карэспандэнт (1972), акадэмік (1975) Акадэміі навук Эстонскай ССР па спецыяльнасці «хімічная фізіка».

З 1980 — дырэктар Інстытута хімічнай і біялагічнай фізікі АН ЭССР. У 1977—1982 акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН Эстонскай ССР.

Народны дэпутат СССР у 1989—1991 гг ад Талінскай — Цэнтральнай нацыянальна-тэрытарыяльнай выбарчай акругі № 456 Эстонскай ССР. Браў удзел у Народным фронце Эстоніі, адыграў важную ролю ў апублікаванні перадваенных савецка-нямецкіх дамоўленасцей і падрабязнасцей уключэння балтыйскіх рэспублік у склад СССР.

Узнагароды: Ордэн «Знак Пашаны», ордэны Дзяржаўнага герба 2 класа (2000), Прэмія стагоддзя (1989), Eesti Teaduste Akadeemia medal (1990), Прэмія Макса Планка (1992).

Бюст Ліпмаа ўсталяваны на алеі акадэмікаў Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads