Энталома
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Энтало́ма, Ружовапласціннік, Ружавянка[1] (Entoloma) — род базідыяльных грыбоў сямейства энталомавыя, або ружовапласціннікавыя (Entolomataceae).
Remove ads
Апісанне
Шапка пукатая з бугарком, часам увагнутая. Можа быць гладкая або з лускавінкамі, сухая, слізкая або клейкая. Мякаць белая або бураватая, крохкая. Ножка суцэльная або полая, можа адсутнічаць. Пласцінкі прырослыя з гладкім або зубчастым краем. Споры круглаватыя, ружовая ў масе.
Віды і экалогія
Налічваецца каля 200 відаў, пашыраных паўсюдна. На тэрыторыі Беларусі больш за 10 відаў: у парках і лясах трапляюцца неядомыя і ядавітыя энталома веснавая (Entoloma vernum), дымчатая (Entoloma rhodopolium), выемчатапласціністая (Entoloma sinuatum); таксама ў парках і садах пашыраны ядомыя энталома садовая, або шчытападобная (Entoloma clypeatum) і слівавая (Entoloma prunuloides).
Сапратрофы[2]. Растуць на глебе ў лясах, на лугах, пашах, тарфяных балотах, зрэдку на пнях і апалым лісці[2]. Пладовыя целы з’яўляюцца ў канцы ліпеня — верасні, у некаторых відаў у красавіку—маі[2].
Remove ads
Значэнне
Ядомыя віды звычайна не спажываюцца.
Зноскі
- Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads