SPRINT-A

японская ультрафіялетавая арбітальная абсерваторыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

SPRINT-A / HISAKI (англ.: Small scientific satellite Platform for Rapid INvestigation and Test - A; папярэднія назвы: «EXCEED», «TOPS») — японская[ru] ультрафіялетавая арбітальная абсерваторыя, распрацаваная і пабудаваная JAXA у рамках праграмы SSS (скар. ад англ.: Small Scientific Satellite — літар. Малы даследчы спадарожнік). Пасля запуску апарату было прысвоена імя «HISAKI» па назве мыса, які знаходзіцца побач з Касмічным цэнтрам Утиноўра[1].

Хуткія факты Hisaki, Заказчык ...

HISAKI – першы японскі касмічны тэлескоп для дыстанцыйнага назірання за планетамі Сонечнай сістэмы. Асноўная задача касмічнага апарата – назіранне за Венерай, Марсам і Юпітэрам.

Remove ads

Апісанне місіі

Асноўнай задачай місіі касмічнага апарата HISAKI з’яўляецца вывучэнне атмасферы Венеры і Марса, што дазволіць растлумачыць гісторыю іх развіцця. Навукоўцы плануюць вывучыць з’явы страты атмасферы планетамі пад дзеяннем сонечнага ветру. Дадзенае даследаванне дапаможа выявіць неабходныя ўмовы на планетах для ўтрымання імі ўласнай атмасферы.

Акрамя таго, у праграму палёту тэлескопа ўваходзіць назіранне за спадарожнікамі Юпітэра.

Remove ads

Канструкцыя

Характарыстыкі HISAKI :

  • Маса — 348 кг;
  • Арбіта – эліптычная з апагеем у 1 157 км і перыгеем у 947 км, перыяд абарачэння – 106 хвілін;
  • Нахіл – 30°;
  • Мэтавая апаратура — EUV спектрометр[ru];
  • Тэрмін функцыянавання – адзін год.

Апарат быў створаны на платформе NEXTAR NX-300L.

Запуск

Касмічны апарат павінен быў быць запушчаны 27 жніўня 2013 года ў 04:45 UTC з касмадрома Уціноўра пры дапамозе ракеты-носьбіта Эпсілон-1, але адлік часу быў спынены ў аўтаматычным рэжыме за 19 секунд да старту з-за таго, што прыборы знайшлі адхіленні ў становішчы ракеты[2][3][4][5].

На прэс-канферэнцыі 30 жніўня міністр адукацыі і навукі Японіі Хакубун Сімамура заявіў, што прычынай адмены пуску стала парушэнне сінхранізацыі на 0,07 секунды ў працы наземнага камп’ютара і электроннага абсталявання ракеты-носьбіта, што было дыягнаставана як няправільнае становішча ракеты[6].

Запуск быў перанесены і адбыўся 14 верасня 2013 года ў 05:00 UTC (14:00 па мясцовым японскім часе[ru]), аддзяленне апарата ад трэцяй ступені ракеты-носьбіта паспяхова адбылося праз 61 хвіліну 39 секунд пасля старту[7][8].

15 верасня 2013 года HISAKI выйшаў на разліковыя параметры арбіты, на працягу двух наступных месяцаў запланаваны работы па забеспячэнні высокадакладнай арыентацыі апарата[9].

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads