Эрнест Томас Сінтан Уолтан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрнест Томас Сінтан Уолтан
Remove ads

Эрнест Томас Сінтан Уолтан (англ.: Ernest Thomas Sinton Walton; 6 кастрычніка 1903 — 25 чэрвеня 1995) — выдатны ірландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1951) (сумесна з Джонам Кокрафтам).

Хуткія факты Эрнест Томас Сінтан Уолтан, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Эрнест Уолтан нарадзіўся ў мястэчку Дунгарван ў Ірландыі. Яго бацька быў святаром метадысцкай царквы. Амаль усё сваё дзяцінства Уолтан правёў у Ольстэры. У той час было прынята, што сем'і святароў пераязджалі з месца на месца кожныя 3 гады. У выніку, Эрнест вучыўся ў некалькіх школах у графствах Доўні і Тыран і ў Дубліне. З 1915 да 1921 года ён вучыўся ў метадысцкім каледжы Белфаста. У 1922 годзе Уолтан выйграў стыпендыю і пачаў вывучаць фізіку і матэматыку ў Трыніці-каледжы Дубліна, дзе атрымаў дыплом бакалаўра ў 1926 годзе і магістэрскі дыплом у 1927 годзе. За гады навучання ў Трыніці-каледжы Уолтан атрымаў сем узнагарод за поспехі ў вывучэнні фізікі і матэматыкі. Пасля атрымання дыплома Уолтан быў прыняты ў аспірантуру Кембрыджскага ўніверсітэта ў Кавендышскую лабараторыю пад кіраўніцтва Эрнэстa Рэзерфордa. Уолтан атрымаў ступень доктара філасофіі ў 1931 годзе і прапрацаваў даследчыкам ў Кембрыджы да 1934 года.

Эрнест Уолтан вярнуўся назад у Ірландыю ў 1934 г. і стаў членам факультэта фізікі Трыніці каледжа ў Дубліне. У 1946 ён быў прызначаны прафесарам з ганаровым званнем прафесар натуральнай і эксперыментальнай філасофіі Трыніці каледжа ў Дубліне. Уолтан быў выдатным лектарам, ён умеў падаць складаныя пытанні фізікі ў простай і лёгкай для разумення манеры. Аднак, магчымасці для правядзення эксперыментальных даследаванняў у Дубліне былі вельмі абмежаваныя. Уолтан займаўся даследаваннямі эфекту фасфарэсцэнцыі ў шкле, другаснай электроннай эмісіі з паверхні пад уздзеяннем іоннай бамбардзіроўкі і развіццём метаду радыевугляроднай даціроўкі і метадаў вымярэння радыеактыўнасці (low level counting) тонкіх плёнак на шкле.

Remove ads

Зноскі

1. Ernest Thomas Sinton Walton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Brozović D., Ladan T. Ernest Thomas Sinton Walton // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

3. Уолтон Эрнест Томас Синтон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads