Эрнст Юліус Эпік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрнст Юліус Эпік
Remove ads

Эрнст Юліус Эпік (эст.: Ernst Julius Öpik; 23 кастрычніка 1893, Кунда — 10 верасня 1985, Бангар) — эстонскі астраном.

Хуткія факты Эрнст Юліус Эпік, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. У 1919 года працуе ў абсерваторыі ў Ташкенце.

З 1921 года — у Эстоніі, працаваў у абсерваторыі Тартускага ўніверсітэта (з перапынкам у 1930—1934 гадах на працу ў Гарвардзе).

У 1944 годзе перад наступам савецкай арміі бег у Гамбург, дзе ў 1945—1947 гадах выкладаў у створаным тут Балтыйскім універсітэце. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію і правёў астатнія 40 гадоў жыцця ў Паўночнай Ірландыі. У 1948—1981 гадах працаваў у Арманскай абсерваторыі.

У 1950—1981 гадах таксама быў галоўным рэдактарам «Ірландскага астранамічнага часопіса» (англ.: Irish Astronomical Journal).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Сваю першую кнігу, «Сонца паводле найноўшых даследаванняў», Эпік апублікаваў па-руску яшчэ ў 1919 годзе ў Маскве. У 1922 годзе ён зрабіў прагноз адносна шчыльнасці кратараў на паверхні Марса, пацверджаны назіраннямі са штучных спадарожнікаў Марса праз паўстагоддзі. У 1922 годзе ён ацаніў адлегласць да туманнасці Андрамеды[5] і зрабіў гэта раней і дакладней за Хабла. Аднак асноўны ўнёсак Эпік унёс у даследаванне малых аб'ектаў Сонечнай сістэмы — у прыватнасці, астэроідаў і камет. У 1932 годзе ён высунуў гіпотэзу пра паходжанне камет Сонечнай сістэмы з воблака малых аб'ектаў, які абарачаецца вакол Сонца па аддаленай арбіце, — у 1950-я гады гэту гіпотэзу развіў Ян Хендрык Оарт, і гэта з'ява атрымала назву воблага Оарта.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Ernst Öpik // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

4. Ernst Julius Öpik Праверана 5 красавіка 2025.
5. Astrophys. J., 55, 406—410 (1922)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads