Эрфурцкі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрфурцкі ўніверсітэт
Remove ads

Эрфурцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Erfurt) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эрфурт.

Хуткія факты Эрфурцкі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Першы Эрфурцкі ўніверсітэт быў заснаваны на падставе статуту Папы Клімента VII у 1379 годзе і ў наступным пацверджаным Папам Урбанам VI. Ён быў афіцыйна адкрыты на другім тыдні пасля Вялікадня 1392 года. Ён быў зачынены ў 1816 годзе і адноўлены ў 1994 годзе, праз тры гады пасля ўз'яднання Германіі. Таму ён прэтэндуе на званне як старэйшага, так і самага маладога ўніверсітэта Германіі.

Гэтая навучальная ўстанова ідэнтыфікуе сябе як рэфарматарскі ўніверсітэт, дзякуючы свайму самаму вядомаму выпускніку — Марціну Лютэру, пачынальніку Рэфармацыі, які вучыўся тут з 1501 па 1505 год. Сёння асноўная ўвага ў вучэльні надаецца міждысцыплінарнасці, інтэрнацыянальнасці і настаўніцтву.

Даследчая бібліятэка, у якой захоўваецца адна з найбуйнейшых у Германіі калекцый старажытных рукапісаў, з'яўляецца часткай універсітэта. Універсітэцкая бібліятэка таксама з'яўляецца захавальнікам фондаў "Bibliotheca Amploniana", калекцыі з амаль 1 000 сярэднявечных рукапісаў, сабраных навукоўцам Амплоніем Ратынгам дэ Берка (1363-1435), які быў рэктарам універсітэта.

Remove ads

Структура

  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт каталіцкай тэалогіі
  • Філасофскі факультэт
  • Факультэт кіравання
  • Цэнтр перадавых культурных і сацыяльных даследаванняў Макса Вебера
  • Эрфурцкая школа адукацыі
  • Гоцкі даследчы цэнтр сацыяльных і культурных даследаванняў
  • Школа дзяржаўнай палітыкі Вілі Бранта

Зноскі

  1. Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q110063591'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads