Эрфурцкі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрфурцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Erfurt) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эрфурт.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Першы Эрфурцкі ўніверсітэт быў заснаваны на падставе статуту Папы Клімента VII у 1379 годзе і ў наступным пацверджаным Папам Урбанам VI. Ён быў афіцыйна адкрыты на другім тыдні пасля Вялікадня 1392 года. Ён быў зачынены ў 1816 годзе і адноўлены ў 1994 годзе, праз тры гады пасля ўз'яднання Германіі. Таму ён прэтэндуе на званне як старэйшага, так і самага маладога ўніверсітэта Германіі.
Гэтая навучальная ўстанова ідэнтыфікуе сябе як рэфарматарскі ўніверсітэт, дзякуючы свайму самаму вядомаму выпускніку — Марціну Лютэру, пачынальніку Рэфармацыі, які вучыўся тут з 1501 па 1505 год. Сёння асноўная ўвага ў вучэльні надаецца міждысцыплінарнасці, інтэрнацыянальнасці і настаўніцтву.
Даследчая бібліятэка, у якой захоўваецца адна з найбуйнейшых у Германіі калекцый старажытных рукапісаў, з'яўляецца часткай універсітэта. Універсітэцкая бібліятэка таксама з'яўляецца захавальнікам фондаў "Bibliotheca Amploniana", калекцыі з амаль 1 000 сярэднявечных рукапісаў, сабраных навукоўцам Амплоніем Ратынгам дэ Берка (1363-1435), які быў рэктарам універсітэта.
Remove ads
Структура
- Факультэт адукацыі
- Факультэт каталіцкай тэалогіі
- Філасофскі факультэт
- Факультэт кіравання
- Цэнтр перадавых культурных і сацыяльных даследаванняў Макса Вебера
- Эрфурцкая школа адукацыі
- Гоцкі даследчы цэнтр сацыяльных і культурных даследаванняў
- Школа дзяржаўнай палітыкі Вілі Бранта
Зноскі
- https://www.uni-erfurt.de/studium/studierendenangelegenheiten/statistik/ Праверана 11 сакавіка 2018.
- Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads