Эсьмоны

вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Эсьмоныmap
Remove ads

Эсьмо́ны[1] (трансліт.: Eśmony, руск.: Эсьмоны) — вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Машчаніцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1670 годзе згадваецца як маёнтак Ясмяны/Ясмянка/Есьманоўка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2].

У 1924—1960 і 1965—2012 гадах — цэнтр Эсьмонскага сельсавета, у 1960—1965 гадах — у складзе Машчаніцкага сельсавета[3][4].

Назва

Назва Эсьмоны антрапанімічнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Eis-mant’as.[крыніца?]

Імя Эйсмант(ас) складаецца з дзвюх асноў: Eis- ад eiti «ісці», eislus «ходкі, шпаркі», і Mant- ад manta «(ваенная) здабыча»[5]. Яго значэнне было «Той, хто ідзе па (ваенную) здабычу».

У аўтэнтычнай форме імя захавалася ў тапонімах Эйсманты (ля Бераставіцы і ля Гродна), Эйсмантавічы (каля Дзятлава). У больш змененым выглядзе тапонімы Есьманы і Есьманаўцы (побач паміж Валожынам і Ракавам), Есьманава (каля Мсціслава).[крыніца?]

Абедзве іменныя формы выкарыстоўваюцца ў Перапісе вялікалітоўскага войска 1528 года: «Миколаи Еисимонтовичъ» (Горадня), «Глебъ Есмановичъ» (Новагародак)[6].

Вышэй за Эсьмоны па рацэ Аслік (прыток Друці) — тапонімы балцкага антрапанімічнага паходжання Пупса (цяпер Майск) і Боўсевічы, ад балцка-літоўскіх антрапонімаў тыпу Pupsys, Bausys.[крыніца?]

Гэтыя адыменныя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Карбатоўка, Супшынка, Рамшына, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Kar-but’as, Supšys, Ramšys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).[крыніца?]

Узнікненне гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю Казіміры на ўсходзе і поўдні надавалі маёнткі літоўскім баярам, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[7].

Remove ads

Славутасці

Thumb
Могілкавая капліца ў Эсьмонах.

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads