Эшольцыя каліфарнійская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эшольцыя каліфарнійская (Eschscholzia californica) — від кветкавых раслін сямейства макавыя (Papaveraceae).
Remove ads
Назва
У англійскай мове называецца «каліфарнійскі мак» (англ.: California poppy).
Апісанне
Можа мець розную форму: як распасцёрты мнагалетнік на ўзбярэжжы, прамая шматгадовая расліна ў далінах, аднагадовая расліна. У шматгадовых формаў развіваецца магутны корань. Лісце блакітна-зялёнае, глыбока-рассечанае. Буйныя чашападобныя кветкі маюць 4 пялёсткі 2,5-5 см даўжынёй, кветкі адзінкавыя або ў невялікіх групах. Колеры вар’іруюцца ад аранжавага ўнутры да залатога або жоўтага на краі.
Remove ads
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Расце на захадзе Паўночнай Амерыкі ад ракі Калумбія ў штаце Вашынгтон на поўначы, да Ніжняй Каліфорніі на поўдні і да Тэхаса на ўсходзе. Расце на адкрытых зарослых травой тэрыторыях.
Практычнае выкарыстанне
Лісце ядомае пасля прыгатавання. Насенне таксама ўжываюць у ежу. Расліна змяшчае некаторыя атрутныя рэчывы, таму ўжываць у ежу яе не зусім бяспечна[1].
Вырошчваюць як дэкаратыўную расліну, мае культурныя сарты.
Расліна з’яўляецца афіцыйнай кветкай штата Каліфорнія. 6 красавіка адзначаецца як Дзень каліфарнійскага маку.
Галерэя
- Агульны выгляд кветкі.
- Поле каліфарнійскага маку ў Даліне антылоп.
- Знак дарогі ў Каліфорніі.
- Пчала здабывае нектар на кветцы каліфарнійскага маку
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads