Эшольцыя каліфарнійская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эшольцыя каліфарнійская
Remove ads

Эшольцыя каліфарнійская (Eschscholzia californica) — від кветкавых раслін сямейства макавыя (Papaveraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

У англійскай мове называецца «каліфарнійскі мак» (англ.: California poppy).

Апісанне

Можа мець розную форму: як распасцёрты мнагалетнік на ўзбярэжжы, прамая шматгадовая расліна ў далінах, аднагадовая расліна. У шматгадовых формаў развіваецца магутны корань. Лісце блакітна-зялёнае, глыбока-рассечанае. Буйныя чашападобныя кветкі маюць 4 пялёсткі 2,5-5 см даўжынёй, кветкі адзінкавыя або ў невялікіх групах. Колеры вар’іруюцца ад аранжавага ўнутры да залатога або жоўтага на краі.

Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце на захадзе Паўночнай Амерыкі ад ракі Калумбія ў штаце Вашынгтон на поўначы, да Ніжняй Каліфорніі на поўдні і да Тэхаса на ўсходзе. Расце на адкрытых зарослых травой тэрыторыях.

Практычнае выкарыстанне

Лісце ядомае пасля прыгатавання. Насенне таксама ўжываюць у ежу. Расліна змяшчае некаторыя атрутныя рэчывы, таму ўжываць у ежу яе не зусім бяспечна[1].

Вырошчваюць як дэкаратыўную расліну, мае культурныя сарты.

Расліна з’яўляецца афіцыйнай кветкай штата Каліфорнія. 6 красавіка адзначаецца як Дзень каліфарнійскага маку.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads