Эўгеніюш Ромер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эўгеніюш Мікалай Ромер (польск.: Eugeniusz Mikołaj Romer; 3 лютага 1871, г. Львоў, цяпер Украіна — 28 студзеня 1954) — польскі географ і картограф. Член Польскіх АН у Кракаве (1919) і Варшаве (1952).
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Ромераў.
Скончыў у 1894 годзе Львоўскі ўніверсітэт. У 1911—1931 гадах прафесар Львоўскага ўніверсітэта, у 1946—1947 гадах — Ягелонскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па кліматалогіі, метэаралогіі, геамарфалогіі, метадалогіі геаграфіі. Склаў «Атлас геаграфічны» (1908) з першымі гіпсаметрычнымі картамі мацерыкоў і акіянаў і «Географа-статыстычны атлас Польшчы» (1916). Заснаваў у 1921 годзе картаграфічны інстытут «Атлас», вывучаў сучасныя ледавікі Скандынавіі і Паўночнай Амерыкі. Імем Ромера названы адзін з ледавікоў Аляскі.
Remove ads
Зноскі
- Eugeniusz Mikołaj Romer // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Brozović D., Ladan T. Eugeniusz Romer // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads