Юго Дзюмініль-Капен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юго Дзюмініль-Капен (фр.: Hugo Duminil-Copin; нар. 26 жніўня 1985, Шатнэ-Малабры, Францыя) — французскі матэматык, спецыяліст па тэорыі імавернасцей, філдсаўскі лаўрэат (2022). Доктар, прафесар Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў (IHES) і Жэнеўскага ўніверсітэта.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Ліцэі Людовіка Вялікага (2003—2005) і Універсітэце Парыж-поўдзень XI (2006—2007), у апошнім атрымаў магістарскую ступень. Таксама атрымаў агрэжэ па матэматыцы ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе, дзе займаўся для гэтага ў 2006—2008 гады. У 2008—2012 гады працаваў над доктарскай, быў постдактарантам у Жэнеўскім універсітэце ў Станіслава Смірнова. У 2013—2014 гады — асістэнт-прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта. З верасня 2016 года поўны прафесар IHES.
Remove ads
Узнагароды
- Прэмія Vacheron Constantin (2012)
- Прэмія Рола Дэвідсана (2012, сумесна з Венсанам Бэфарай)
- Абервольфахская прэмія (2013)
- Курс Пека (Калеж дэ Франс, 2015)
- Прэмія за раннюю кар’еру (Міжнародная асацыяцыя матэматычнай фізікі, 2015)
- Прэмія Еўрапейскага матэматычнага таварыства (2016)
- Прэмія за прарыў у матэматыцы (2017)
- Прэмія Эрбрана (2017)
- Прэмія Лоэва (2017)
- Запрошаны даклад на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў (2018)
- Філдсаўская прэмія (2022)
Remove ads
Зноскі
- Identifiants et Référentiels — ABES, 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads