Карчова
аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карчо́ва[1] (трансліт.: Karčova, руск.: Карчёво) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 35 км на поўнач ад Баранавічаў, за 1 км ад ракі Сэрвач.
Remove ads
Назва
Найраннейшая назва Туганавічы, як і пазнейшая Туганава, напэўна, антрапанімічная. У краязнаўчай літаратуры сцвярджаюць, што Туган быў татарынам, што звычайна падмацоўваюць згаданымі пад 1566 і 1570 гадамі паблізу Туганавічаў урочышчамі Ардынка (Ардынцоўшчына), Татараўшчына і «гаем альховым за татарамі». Аднак пэўны Туган з крыніц не вядомы. Магчыма, версія такога паходжання назвы даволі позняя, бо Адам Міцкевіч, добра знаёмы з мясцовасцю і мясцовымі паданнямі, выводзіць князёў Туганаў, гаспадароў возера Свіцязь, літоўцамі, васаламі вялікага князя Міндоўга.
Сярод балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомыя асновы Tu-, Gan-, якія ў імёнах тыпу Tu-gaud’as, Tu-min’as, Bu-gan’as, Sta-gan’as[3]. Паблізу былых Туганавічаў, пад Карэлічамі — Тударава, ад Tu-daras з той жа першай асновай Tu-. Непасрэдна ў туганаўскім наваколлі — адыменныя тапонімы Трацэвічы, Трасейкі, Равіны (< Tratas, Traseikis, Rovinas).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У сярэдзіне XV стагоддзя Туганавічы належалі панам Юшку і Івашку Гойцавічам, тады пан Івашка даў дзве «службы» ў Туганавічах наваградскаму баярыну, продку Цяраевічаў. Гойцавічы не пакінулі нашчадкаў і не жылі ўжо да 1470 года, спадкаваў ім вялікі князь Казімір, якія даў адну частку Туганавічаў князю Івану Масальскаму, а другую — пану Мікалаю Няміравічу. Упершыню сяло Туганава згадваецца 10 чэрвеня 1471 года, калі маршалак гаспадарскі Мікалай Няміравіч запісаў яго сваёй жонцы Альжбеце, а пасля яе смерці — касцёлу ў Ішкалдзі пад юрысдыкцыю віленскага біскупа. Аднак пасля смерці пана Мікалая Няміравіча (каля 1489) яго частка Туганавічаў вярнулася да вялікага князя Казіміра. Пасля паланення, напэўна, у бітве на Вядрошы, князя Сямёна Іванавіча Масальскага, да гаспадара, ужо вялікага князя Аляксандра, перайшла і другая частка Туганавічаў. У 1509 годзе князь Сямёнавіч Іванавіч вярнуўся пасля 9-гадовага палону і ў 1510 годзе ўжо вялікі князь Жыгімонт Стары зноў даў яму Туганавічы, а ў 1511 годзе дадаў да іх сенажаць і поле. У 1514 годзе гаспадар разбіраў спрэчку свайго двараніна Сямёна Іванавіча з яго туганавіцкімі суседзямі Грынем і Еськам Цяраевічамі (Тэраевічамі), баярамі наваградскімі. Лістом ад 31 студзеня 1529 года вялікі князь Жыгімонт Стары зноў пацвердзіў Сямёну Іванавічу двор Туганавічы, а таксама дадаў мядовую і піўную карчму ў Цырыне і поле ў Варончы. У 1556 годзе ў Туганавічах праведзена валочная памера, тым часам двор ужо належаў сынам Сямёна Іванавіча — Міхаілу і Івану, якія называліся прыдомкам Туганаўскія.
У XVII стагоддзі маёнткам па частках валодалі Дайнэкі, Гарніцкія, Касцянецкія і Туганоўскія. З 1758 года Туганавічы сталі ўласнасцю Верашчакаў. У другой палове XVIII стагоддзя створаны Туганавіцкі пейзажны парк, плошчай каля 5 га.
Пад уладай Расійскай імперыі
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1798 годзе маёнтак і вёска Туганавічы мелі 40 дамоў. Частымі гасцямі гаспадароў маёнтка былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан, Ігнат Дамейка.
З 1831 года маёнтак зноў набылі Туганоўскія. Канстанцін Туганоўскі ўзяў шлюб з Соф’яй Верашчакай; падтрымліваў сувязі з Кастусём Каліноўскім, дапамагаў яму ў рэвалюцыйнай барацьбе. У час паўстання 1863—1864 гадоў у маёнтку Туганавічы была створана зброевая майстэрня, адкуль зброя перапраўлялася ў адзін з цэнтраў паўстання — Мілавіды.
Найноўшы час
У 1909 годзе вёска Карчова ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
- Вікенцій Дмахоўскі. Туганавічы, двор і пуня. 1861
- Туганавічы на малюнку Н. Орды. XIX ст.
- Туганавічы на малюнку Н. Орды. XIX ст.
- Туганавічы на малюнку Н. Орды. XIX ст.
З 16 ліпеня 1954 года па 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Карчоўскага сельсавета[4].
Remove ads
Інфраструктура
- 1971 год — камбінат бытавога абслугоўвання, 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, магазін.
- 1998 год — сядзібы выканкома сельсавета і калгаса, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, Дом быту, магазін.
Насельніцтва
- 74 двары, 517 жыхароў (1909)
- 342 жыхары (1959)
- 445 жыхароў (1970)
- 123 гаспадаркі, 413 жыхароў (1971)
- 175 падвор’яў, 496 жыхароў (1998)
- 175 гаспадарак, 464 жыхары (2005)
Славутасці
- Туганавіцкі парк (другая палова XVIII стагоддзя), на левым беразе р. Сэрвач —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000729
- Камень філарэтаў, у глыбокім яры недалёка ад парка — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння
- Дубы-блізняты «Туганавіцкія» — помнікі прыроды рэспубліканскага значэння
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
- Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (2008)
Старачаная спадчына

- Сядзіба Верашчакаў
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы
- Марыля Верашчака (1799—1863) — каханая Адама Міцкевіча.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 88, 151.
- Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads