Юзаф Каленбах

гісторык, даследчык польскай літаратуры From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Каленбах
Remove ads

Ю́заф Кале́нбах (польск.: Józef Kallenbach; 21 лістапада 1861, г. Камянец-Падольскі, цяпер Украіна — 12 верасня 1929) — польскі гісторык літаратуры. Доктар габілітаваны (1887), член Польскай АН (1906).

Хуткія факты Юзаф Каленбах, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт (1884). Прафесар універсітэтаў у Фрыбуры (Швейцарыя), Львове, Варшаве, Вільні (1919—20), Кракаве, дырэктар бібліятэкі Ардынацыі Красінскіх у Кракаве.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Даследаваў старапольскую літаратуру, гісторыю культуры і асветы ў Рэчы Паспалітай (у т.л. вучобу выхадцаў з ВКЛ у эаходнееўрапейскіх універсітэтах), творчасць М. Гусоўскага, П. Скаргі, Ю. Нямцэвіча, А. Міцкевіча, З. Красінскага, выдавец іх твораў і перапіскі.

Карыстаўся філалалагічна-гістарычным метадам, заснаваным на грунтоўных даследаваннях крыніц. У ацэнцы творчасці пісьменнікаў кіраваўся маральным і патрыятычным гучаннем іх твооаў.

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

  • Polacy w Bazylei w XVI wieku // Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce. Kraków, 1890. T. 6.
  • Polacy w Kolonii // Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce. Kraków, 1890. T. 6.
  • Zygmunt Krasiсski. T. 1—2. 1904.
  • Czasy i ludzie. Warszawa, 1905.
  • Adam Mickiewicz. T. 1—2. 4 wyd. Lwów etc., 1926.

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
  2. (unspecified title)Wrocław: 2016. — С. 96. — 322 с.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1799'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63568307'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads