Юзаф Кунц

гродзенскі прадпрымальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзаф Кунц (ням.: Johan Kunz, польск.: Józef Kunc, руск.: Осип Матвеевич Кунц; 1831, Ракіцаны — 6 кастрычніка 1907, Гродна) — гродзенскі прадпрымальнік, заснавальнік Гродзенскага піўзавода.

Хуткія факты Юзаф Кунц, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Ракіцаны ў Аўстрыйскай імперыі (сёння ў Пльзенскім краі Чэшскай Рэспублікі). Быў аўстрыйскім падданым, скончыў піваварскія курсы ў Празе[1].

Пераехаў у Расійскую імперыю і ў 1868 або 1870 годзе запусціў у Гродне ўласны бровар. Для гэтага ён выкупіў былы палац Агінскіх, які ў дзесяцігоддзі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай мясцовыя купцы выкарыстоўвалі як склад тавараў[2].

Юзаф Кунц прывёз у Гродна чэшскія традыцыі, рэцэпты і тэхналогіі варкі піва. Ён быў адным з першых, хто варыў у Гродне класічны еўрапейскі лагер. Акрамя піўзавода, Кунц валодаў у Гродне двума тракцірамі. У 1897 годзе перадаў кіраванне броварам сынам Ігнацію і Францу[3].

У 1888 годзе заснаваў бровар у горадзе Сувалкі[1]. Спачатку ім кіраваў Пётр Кунц, хутчэй за ўсё, яго пляменнік, а з 1900 года ўладальнікам піваварнага завода пад назвай «W. Kunc» стаў сын Юзафа Вацлаў[4].

Кунц быў актыўны ў грамадскім і палітычным жыцці горада. У 1890 годзе быў кандыдатам у губернскую падатковую інспекцыю. У 1902 годзе — ужо ў складзе Гродзенскай падатковай інспекцыі, а таксама чалец праўлення добраахвотнай пажарнай дружыны. У 1906 годзе — у складзе гарадскога савета.

Памёр у 1907 годзе. Пахаваны на Фарных могілках у Гродне ў сямейным склепе разам з жонкай Францішкай і сынам Францішкам.

Remove ads

Сям’я

Ажаніўся з Францішкай Кунц (1840 — 18.06.1903). Яны мелі не менш за пецярых дзяцей:

  • Ігнація (1867 — 19.10.1911), які кіраваў піўзаводам з 1897 года пасля адыходу бацькі ад спраў;
  • Франца, кампаньёна Ігнація ў кіраванні піваварскім бізнесам;
  • Вацлава (13.09.1870 — 12.01.1957), кіраўніка бровара «W. Kunc» у Сувалках[5], які актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці прадпрыемстваў буйнога беластоцкага прымыслоўца Антонія Іпаліта Вячоркі пасля яго смерці;
  • Юлію, другую жонку беластоцкага прамыслоўца Антонія Іпаліта Вячоркі;
  • Францішка (1868 — 16.04.1937), касіра гродзенскага магістрата, гаспадара летняга клуба, чальца таварыства «Муза», камітэта рэстаўрацыі Фары Вітаўта (1922) і камітэта па барацьбе з дарагавізнаю (1923).
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads