Фарныя могілкі
Гродна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каталіцкія фарныя могілкі — даўнія могілкі каталіцкай грамады Гродна, самыя старыя камунальныя могілкі ў Беларусі[1]. Тэрыторыя могілак абмежавана вуліцамі Прыгараднай, Падольнай і 4-м завулкам Падольным. На іншым боку завулка размешчаны Праваслаўныя могілкі.

Remove ads
Гісторыя

Уладкаванне могілак «ex urbem» было часткай плана гарадскіх пераўтварэнняў, распачатых у Рэчы Паспалітай яшчэ ў часы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Паводле рашэння Камісіі Паліцыі Абодвух Народаў Рэчы Паспалітай у 1791 могілкі ва ўсіх буйных гарадскіх асяродках краіны, якія традыцыйна знаходзіліся ля касцёлаў, пераносіліся па-за горад. У выніку гэтага рашэння ў 1792 ля ўсходняга ўскрайку Гродна былі заснаваныя новыя фарныя каталіцкія могілкі.
Першыя пахаванні на фарных могілках адбыліся ў траўні 1792 і да снежня таго ж год там было пахавана ўжо каля 200 чалавек. У пачатку XIX ст. на могліках з'явілася невялікая драўляная капліца памерам 6,5 на 6,5 метраў і вышынёй 3,25 метра. Большасць магіл уяўлялі тады з сябе проста невялікія пагоркі зямлі, каменных ці мураваных помнікаў было няшмат. Сярод іх — тры мураваныя абеліскі на магілах памерлых у 1799-1801 гараджан, якія захаваліся дагэтуль і з'яўляюцца самымі старымі аб'ектамі на могілках[2].
У цэнтры некропаля ў 1822 годзе на сродкі памерлага ў 1815 годзе Казіміра Студніцкага пабудавана мураваная Капліца ў імя Найсвяцейшага Збавіцеля па праекце гродзенскага губернскага архітэктара Карла Багеміле. З тых жа сродкаў у 1822 годзе былі часткова пабудавана і агароджа з брамай. Пры тым агароджу працягвалі дабудоўваць у 1830—40 гг[3].
Могілкі пашыраліся ў 1894 і 1903 гадах. Мураваная званіца была дабудавана да капліцы ў 1907 годзе замест драўлянай, якая ўжо ў 1891 ў інвентары была апісаная як аварыйная.
У час Першай сусветнай вайны могілкі заняпалі, злачынцы нішчылі помнікі і выкрадалі металічныя элементы надмагілляў. У міжваенны час неаднаразова рабіліся спробы аднавіць могілкі, у 1923, 1929 і 1931 гадах склікаліся камітэты апекі над пахаваннямі. Разглядалася нават закрыццё могілак і адкрыццё новых на новадалучаных да горада тэрыторыях маёнтка Станіславова[4].
На могілках ёсць надмагіллі майстроў з Кіева, Варшавы, Вільні, але на асаблівую ўвагу заслугоўваюць надмагільныя помнікі працы таленавітага мясцовага скульптара Баляслава Шышкевіча, які за свае заслугі атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Гродна[4].
Могілкі былі закрытыя ў 1973 годзе. У 1992 годзе закінутую капліцу адрамантавалі на сродкі беластоцкага аддзялення Таварыства Сяброў Вільні і Гродна. Тады ж, у 1990-я на фасадзе капліцы з'явіліся дзве мемарыяльныя дошкі: адна прысвечана абаронцам Гродна ў 1939 годзе, другая — ахвярам сталінскага тэрору.
Remove ads
Захаванне могілак як гісторыка-культурнай каштоўнасці
У 1986 паводле рашэння Гродзенскага аблвыканкама старыя гродзенскія каталіцкія могілкі атрымалі статус помніка абласнога значэння.
Нягледзячы на гістарычную каштоўнасць, могілкі за апошнія дзесяцігоддзі сталі ахвярай вандалаў, якія расцягваюць чыгунныя элементы старых надмагілляў на здачу ў якасці другаснай сыравіны[5][6]. Каб захаваць могілкі, у 2019 годзе на абласным савеце па пытаннях гіcторыка-культурнай спадчыны ім было вырашана надаць статус комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Статус ахапіў 10 магіл вядомых людзей Гродна і Гродзеншчыны: Элізы Ажэшкі, Станіслава Нагорскага, маці Максіма Багдановіча Марыі Апанасаўны, магілы сем'яў Мураўёвых, Кемарскіх, Шумавых, Шырмаў, Кандратовічаў і шэраг іншых магіл[7].
У жніўні 2018 года мінчук Андрэй Бурдзянкоў распачаў праект па расчыстцы і адлічбоўванні могілак[8]. Паводле стану на студзень 2024 года у каталог унесена 2014 магіл, у якіх пахаваны 2848 чалавек[9].
Remove ads
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

- айцец Міхал Арановіч,
- Эліза Ажэшка (1841—1910) — польская і беларуская пісьменніца, грамадская дзеячка, педагог;
- генерал Францішак Баркоўскі (1803—1871);
- кс. Францішак Грынкевіч (1884—1933) — каталіцкі святар, кіраўнік гродзенскага гуртка беларускай моладзі;
- Вільгельміна Зындрам-Касцялкоўская (1844—1926) — польская пісьменніца;
- Ян Каханоўскі (1894—1942) — выкладчык мужчынскай гімназіі Гродна, стваральнік Гродзенскага заапарка;
- Казімір Крэйбіх — дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Гродна.
- Юзаф Кунц — заснавальнік гарадзенскага бровара, аўстрыйскі падданы, выпускнік піваварнай школы ў чэскім Плзені. Помнік зроблены ў майстэрні Раманіі Шышкевіч — удавы Баляслава Шышкевіча
- барон 3. Дангел,
- Фларэнціна Лежэ, жонка генерала Мікалая Лежэ. Аўтар — майстар Дэ Векі з Кіева. У помніку праглядаюцца выразныя рысы стылю мадэрн. Помнік зроблены ў майстэрні Віктара дэ Векі з Кіева (майстэрня працавала з 1902 г.).
- Эдвард Лістоўскі (1861—1922) — палітычны дзеяч, першы мэр Гродна ў міжваенны час;
- Канстанцін Максімовіч (1768—1831) — гродзенскі віцэ-губернатар;
- Станіслаў Нагорскі (1826—1896) — гродзенскі юрыст, муж Элізы Ажэшкі;
- Джузэпэ Сака (1735—1798) — архітэктар ВКЛ, прадстаўнік стылю барока і класіцызму;
- Аляксандр Тальгейм (1873—1937) — гродзенскі ўрач, грамадскі дзеяч, старшыня таварыства аматараў мастацтва «Муза»;
- Станіслаў Холснер — падпалкоўнік, камандзір батальёна. Аўтар помніка — Баляслаў Шышкевіч. Якар і ланцуг да яго — сімвал канца жыцця.
- Баляслаў Шышкевіч (1864—1893) — выдатны скульптар, філосаф у скульптуры, які трымаў у Гродне майстэрню па вырабе надмагілляў;
- Якаў Фардон (1808—1888) — архітэктар.
- Феадосій Яневіч-Янеўскі (1789-?) — гродзенскі віцэ-губернатар;
Побач з капліцай знаходзіцца квартал, у якім пахавана каталіцкае духавенства, напрыклад, францысканец Мельхіёр Фардон[10], а таксама манахіні брыгіткі і назарэтанкі, у тым ліку мастачка Марыя Гажыч (у манастве Паўла).
На могілках таксама пахаваны салдаты Польскай рэспублікі, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў.
Remove ads
Спасылкі
![]() |
Фарныя могілкі на Вікісховішчы |
---|
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads