Юзаф Цыранкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Цыранкевіч
Remove ads

Юзаф Цыранкевіч (польск.: Józef Adam Zygmunt Cyrankiewicz; 23 красавіка 1911, Тарнаў — 20 студзеня 1989, Варшава) — польскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-іністр ПНР у 1947—1952 і 1954—1970. Старшыня Дзяржаўнага савета ПНР у 1970—1972.

Хуткія факты Юзаф Цыранкевіч, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Польшча ...

Член Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) у 1931—1948 гадах, дзеяч Саюза незалежнай сацыялістычнай моладзі. Па прафесіі журналіст. У 1935-39 сакратар Кракаўскага акруговага камітэта Польскай сацыялістычнай партыі. Падчас Другой сусветнай вайны паручнік Юзаф Цыранкевіч прыняў удзел у адбіцці ўварвання нямецкіх войскаў, быў членам падпольнай ваеннай арганізацыі Гвардыя Людова — Незалежнасць, Свабода, Роўнасць (Gwardia Ludowa WRN) з 1940 года ў складзе СВБ, вязень Асвенцыма і Маўтхаўзена ў 1942—1945 гадах. У 1945-48 генеральны сакратар ЦВК ППС. У 1946 міністр ва ўрадзе нацыянальнага адзінства; у 1947-52 прэм’ер-міністр. У 1948-72 член Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У 1952-54 віцэ-прэм’ер, у 1954—1970 старшыня Савета Міністраў, у 1970-72 старшыня Дзяржаўнага савета ПНР. З 1973 старшыня Усепольскага камітэта прыхільнікаў міру.

З 1948 года член ПАРП. Даўжэй астатніх у гісторыі Польшчы займаў пасаду прэм’ер-міністра. Лічыўся другім чалавекам у ПАРП. Адрозніваўся кансерватызмам. Падпісаў Варшаўскі дагавор ад імя ПНР. Падчас Польскага палітычнага крызісу 1968 актыўна падтрымліваў антысеміцкую кампанію, што падарвала яго ўласныя пазіцыі; калі Уладзіслаў Гамулка страціў пасаду 1-га сакратара ЦК ПАРП, у адстаўку вымушаны быў сысці і Цыранкевіч.

У 1946—1968 гадах быў жанаты з актрысай Нінай Андрыч.

Remove ads

Зноскі

1. Jozef Cyrankiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Józef Cyrankiewicz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Циранкевич Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Auschwitz Prisoners Database Праверана 12 сакавіка 2022.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #119518503 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads