Пётр Ярашэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пётр Ярашэвіч
Remove ads

Пётр Ярашэ́віч (польск.: Piotr Jaroszewicz; 25 верасня (8 кастрычніка) 1909, г. Нясвіж1 верасня 1992) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал дывізіі (1950).

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча (1929), Вышэйшыя настаўніцкія курсы, афіцэрскае вучылішча. Да 1940 года настаўнічаў на Палессі, потым у РСФСР. Са снежня 1943 г. на Разаншчыне пісар у польскай пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі, якая там фарміравалася. Да 1945 г. намеснік камандзіра палка, дывізіі, арміі, намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення Войска Польскага, генерал брыгады). Пасля Другой сусветнай вайны віцэ-міністр нацыянальнай абароны, член Польскай рабочай партыі, з 1948 г. Польскай Аб'яднанай рабочай партыі. 3 1947 года дэпутат сейма ПНР.

3 1950 года намеснік старшыні Камісіі планавання. 3 1952 года намеснік старшыні, у 1970—1980 гг. старшыня Савета міністраў ПНР, адначасова ў 1954—1956 гг. міністр горнай прамысловасці Польшчы. Да канца 1970 года пастаянны прадстаўнік ПНР у Савеце эканамічнай дапамогі.

Remove ads

Зноскі

  1. Ярошевич Пётр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #128630841 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads