Юзаф Дамброўскі (пілот)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юзаф Дамброўскі (4 красавіка 1897, Жлобін — 6 чэрвеня 1920, Кіеў) — сяржант-пілот Войска Польскага ў міжваеннай Польшчы, кавалер ордэна Virtuti Militari.

Хуткія факты Юзаф Дамброўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння гарадской школы ў Жлобіне 14 жніўня 1914 года быў прызваны ў армію Расійскай імперыі. Служыў у пяхоце, удзельнічаў у баях супраць немцаў. За адвагу неаднаразова адзначаўся ў баявых загадах і атрымаў некалькі баявых узнагарод. 7 ліпеня 1917 года быў павышаны да звання сержанта.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дэзертаваў і выехаў у Францыю. 22 сакавіка 1918 года быў прыняты ў Армію Польшчы ў Францыі і накіраваны ў лётную школу. Пасля яе заканчэння трапіў у 39-ю эскадру самалётаў «Брэге», якая ў 1920 годзе стала 16-й выведвальнай эскадрай.

У часе польска-савецкай вайны праводзіў шмат баявых вылетаў, падтрымліваючы атаку 13-й пяхотнай дывізіі пад Казятын, Магарынцамі і Уманню (27 красавіка — 15 мая 1920 года).

6 чэрвеня 1920 года разбіўся падчас прызямлення на кіеўскім аэрадроме пасля баявога вылету. Паводле найбольш верагоднай версіі, загінуў падчас палёту, а кіраванне самалётам спрабаваў пераняць падпаручнік Станіслаў Рудніцкі, які ня змог бяспечна прызямліцца.

Remove ads

Узнагароды

Па смерці ўзнагароджаны:

Гл. таксама

Літаратура

  • Marian Romeyko. Ku Czci Poległych Lotników. Księga Pamiątkowa. Warszawa: Wydawnictwo Komitetu Budowy Pomnika Poległych Lotników, nakład Lucjana Złotnickiego, 1933.
  • Józef Zieliński, Waldemar Wójcik. Lotnicy − Kawalerowie Orderu Wojennego Virtuti Militari. Tom 1: Wojna polsko-bolszewicka 1919—1920. Warszawa-Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2005. ISBN 8374412437.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads