Юзаф Чаховіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзаф Чаховіч
Remove ads

Ю́заф Чахо́віч (польск.: Józef Czechowicz; 15 сакавіка 1903, Люблін — 9 верасня 1939, там жа) — польскі паэт.

Хуткія факты Юзаф Чаховіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія і творчасць

Thumb
Юзаф Чаховіч, 1937

Нарадзіўся ў сям'і Паўла Чаховіча і Малгажаты Сулек. Вучыўся ў Любліне. У 1920 годзе ваяваў супраць бальшавікоў. У 1921 годзе скончыў школу і пачаў працаваць настаўнікам на Віленшчыне.

У 19241925 гадах выдаваў часопіс «Рэфлектар» (польск.: «Reflektor»), у якім і дэбютаваў. У 1927 годзе выдаў першы зборнік, добра прыняты крытыкамі. Запойна чытаў кнігі, адным з першых у Польшчы перавёў вершы Томаса Эліята, фрагменты рамана Джойса «Уліс». Напачатку 30-х гадоў жыл у Любліне, працаваў у газетах. У 1933 перабраўся ў Варшаву, быў блізкі да літаратурнай групы Квадрыга. Пасля пачатку войны вярнуўся ў родны горад разам з супрацоўнікамі радыё. Загінуў пры бамбардзіроўцы Любліна гітлераўцамі.

Thumb
Помнік Юзафу Чаховічу

Пахаваны на самых вядомых люблінскіх могілках, «Поруч вуліцы Ліповая». На месцы яго гібелі цяпер знаходзяцца плошча, названая ў яго гонар, і помнік. У горадзе адкрыты музей Чаховіча.

Паўплываў на лірыку польскіх «катастрафістаў» (Кшыштаф Бачынскі, Чэслаў Мілаш і інш.), быў высока ацэнены наступнымі пакаленнямі паэтаў.

Remove ads

Зборнікі

Хуткія факты
  • Kamień, 1927
  • Dzień jak co dzień. Wiersze z lat 1927, 1928, 1929, 1930
  • Ballada z tamtej strony, 1932
  • Stare kamienie, 1934
  • W błyskawicy. Poezje, 1934
  • Nic więcej, 1936
  • Czasu jutrzejszego. Dramat, 1939
  • Nuta człowiecza, 1939
  • Plan akcji, 1938

Зноскі

  1. Jozef Czechowicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Józef Czechowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  3. Чехович Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads