Юзюк Фарботка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзюк Фарботка
Remove ads

Юзюк Фарбо́тка, поўнае імя Язэ́п Аўгусці́навіч Фарбо́тка або Юзаф Фарботка (5 верасня 1893, в. Налібакі, Мінскі павет, Мінская губерня, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць; крыптанімы: І. Ф.; Ф. І.; Ю. Ф.; Ю. Ф.-ко) — 8 чэрвеня 1956, Лодзь) — беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фатограф, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя.

Хуткія факты Юзюк Фарботка, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскую класічную гімназію ў 1914 годзе, да 1918 года вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. У 1916 удзельнічаў у працы клуба «Беларуская хатка». У 1918—1920 гадах уключыўся ў беларускі палітычны і культурны рух на Украіне і ў Мінску.

У 1918 годзе быў кансультантам і кіраўніком справамі беларускай дэлегацыі на перамовах з Украінскай Народнай Рэспублікай, дзе абмяркоўваліся вайскова-палітычныя пытанні і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны. У Кіеве была створаная сумесная гандлёвая палата, Беларуска-Украінскае Таварыства Збліжэння. Дэлегацыя забяспечыла ўкраінскія пастаўкі харчавання ў Беларусь.

У 1919 працаваў акцёрам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асветніцкага аддзела Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатра ў Мінску.

У 1920—1924 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце, пасля працаваў там выкладчыкам заалогіі.

У 1922 годзе Фарботку згадвае Яўхім Карскі ў трэцім томе «Беларусаў».

У 1932 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў таксама ў Ваяводскай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленні. Пасля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас.

У канцы 1945 г. пасяліўся ў Лодзі (Польшча).

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў вершамі «Зацьменне», «Зруйнаваў» у Нашай Ніве ў 1912 годзе. Друкаваўся пад крыптанімамі «І. Ф.», «Ф. І.», «Ю. Ф.», «Ю. Ф.-ко» і іншымі.

Пад уплывам Максіма Багдановіча пісаў санеты, трыялеты. Творчасць Фарботкі прасякнута болем за лёс роднага краю, верай у яго лепшую будучыню, лірызмам (верш «Баліць мая душа і сэрца цяжка б’ец-ца…», 1914; санеты «Памяці забітага брата», 1915; «Санет: А. Зязюлю», 1916; «Памяці Максіма Багдановіча», 1918; артыкул «Згукі сусветнай вайны 1914—1918 гт. у беларускай паэзіі», 1919).

На беларускую мову пераклаў урывак паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», вершы Уладзіміра Бенядзіктава і іншых. У кнізе «Беларусь у песнях: Літаратурна-гістарычны нарыс» (1920) расказаў пра гісторыю беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст. на фоне нацыянальна-вызваленчай барацьбы народа.

Займаўся мастацкай фатаграфіяй у «Віленскім фотаклубе» Яна Булгака.

Remove ads

Сям’я

Быў жанаты з Уладзяй (Уладзіславай) — дачкой Альберта Паўловіча.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads