Юлія Аляксандраўна Высоцкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юлія Аляксандраўна Высоцкая
Remove ads

Юлія Аляксандраўна Высоцкая (нар. 16 жніўня 1973(1973-08-16), Новачаркаск, Растоўская вобласць) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая і кулінар; заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018).

Хуткія факты Юлія Аляксандраўна Высоцкая, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 16 жніўня 1973 года ў Новачаркаску Растоўскай вобласці РСФСР.

У 1990 годзе скончыла сярэднюю школу № 9 горада Баку. Потым скончыла акцёрскі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995) і Лонданскую акадэмію музычнага і драматычнага мастацтва (1998).

Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе сыграла галоўныя ролі ў спектаклях «Безыменная зорка», «Лысая спявачка» і іншых.

Цяпер спектаклі з яе ўдзелам ідуць на сцэне Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Массавета.

З 2003 года па цяперашні час вядзе на тэлеканале «НТБ» суботнюю кулінарную перадачу «Ямо Дома!», а з 2010 года таксама ранішнюю праграму «Сняданак з Юліяй Высоцкай».

Remove ads

Фільмаграфія

Сям’я

  • Першы муж — Анатоль Кот (нар. 1973). Шлюб быў фіктыўным. Юлія вучылася з Катом на адным курсе, і калі яе запрасілі працаваць у тэатр Янкі Купалы, ёй спатрэбілася беларускае грамадзянства, якога ў яе не было. Каб яна атрымала грамадзянства, яны з Анатолем распісаліся. Гэта быў жэст дапамогі з ягонага боку. Яны і сёння падтрымліваюць сяброўскія адносіны.
  • Другі муж (з 1998 года) — Андрэй Канчалоўскі (нар. 1937), кінарэжысёр, народны артыст РСФСР (1980). У сям’і двое дзяцей — дачка Марыя (нар. 1999) і сын Пётр (нар. 2003).

Узнагароды

  • Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads