Юлія Анатолеўна Арцюх
журналістка, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлія Анатолеўна Арцюх — беларуская тэлевядучая, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі.
Біяграфія
Паводле ўласных слоў, жыла ў Гомельскай вобласці і вымушана была пераехаць з прычыны радыяцыйнага забруджвання пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе[крыніца?].
Паводле ўласных слоў, мае эканамічную адукацыю і працавала эканамістам-менеджарам у ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“»[2].
У студэнцкія гады працавала нянькай у ЗША[3].
Актывістка грамадскага аб’яднання дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю «Будучыня без меж»[2].
З 2019 года памочніца дэпутаткі ПП НС Беларусі Людмілы Макарынай-Кібак[2].
Працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска[4].
Прапагандысцкая дзейнасць
Стала вядома ў СМІ з 2020 годзе як каментатарка на розныя тэмы, звязаных з масавымі пратэстамі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам сілавых органаў да дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Была прызначана вядучай прапагандысцкіх перадач на дзяржаўным тэлеканале СТБ[5].
У сваіх выступах на тэлебачанні актыўна займалася ачарненнем і абразай апанентаў Лукашэнкі[6][7][8][9][10], апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей[11]. Абражала гістарычныя нацыянальныя сімвалы Беларусі[12].
У красавіку 2021 года пасля выпуску перадачы з абразамі на адрас жыхароў Украіны і кіраўніцтва краіны была ўнесена ў базу «Міратворца», куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасць супраць інтарэсаў Украіны[13][14].
Remove ads
Сям’я
Мае трох дзяцей. Муж — «афіцэр спецыяльных аперацый»[2]. Паводле ўласных слоў, адзін з трох дзяцей цярпіць на рэдкае генетычнае захворванне[крыніца?].
Зноскі
- Артюх Юлия Анатольевна — Цэнтр «Миротворець», афіцыйны сайт
- «Я работала няней в Америке и понимаю, что такое зов Родины». Побывали в гостях у Юлии Артюх Архівавана 18 верасня 2021. — СТБ, 13.12.2020
- МАКАРЫНА-КІБАК ЛЮДМІЛА ЭДУАРДАЎНА — афіцыйная старонка на сайце ПП НС Беларусі
- Ответьте себе на вопрос: вам точно будет лучше продолжать разрушать страну? Мнение жены офицера в рубрике «Негладко» Архівавана 28 лістапада 2020. — СТБ, 27.11.2020
- «Можем наклонить и вдуть»: Как пропагандисты СТВ заговорили на жаргоне Архівавана 8 сакавіка 2021. — The Village, 04.02.2021
- «Белорусы, кому мы нужны? Европе? Может, США? Как дешёвая рабочая сила если только». Мнение Юлии Артюх Архівавана 5 снежня 2020. — СТБ, 04.12.2021
- Юлия Артюх: «Мнение продажных предателей в построении белорусско-российских отношений точно никого не интересует» Архівавана 20 красавіка 2021. — СТБ, 26.02.2021
- Юлия Артюх: «Лучше диктатура, чем продажная марионеточная демократия» Архівавана 3 красавіка 2021. — СТБ, 02.04.2021
- Юлия Артюх — защитникам Родины: каждый день, когда мой муж возвращается домой живым, я мысленно благодарю каждого из вас Архівавана 4 сакавіка 2021. — СТБ, 23.02.2021
- Юлия Артюх: не лезьте в нашу страну, от которой у вас остался лишь паспорт Архівавана 28 лютага 2021. — СТБ, 19.02.2021
- Вядучую тэлеканала СТВ Арцюх занеслі ў базу «Миротворець» — Радыё Свабода, 4 красавіка 2021
- Ведущая СТВ, которая заявила, что Украина загибается от нищеты, а народ ищет еду на свалках, попала в базу «Миротворец» (руск.). Брестская газета (4 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2021. Праверана 6 красавіка 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads