Юрый Уладзіміравіч Азаронак

беларускі прарасійскі прапагандыст, рэжысер (1965—2025) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́рый Уладзі́міравіч Азаро́нак (27 лютага 1965(1965-02-27), Рудня, Віцебская вобласць27 лютага 2025(2025-02-27)) — беларускі прапагандыст.

Хуткія факты Юрый Уладзіміравіч Азаронак, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь», расійскую нацыяналістычную партыю ў Беларусі.

Стаў папулярны пасля таго, як у 1995 годзе зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім правёў параўнальнае апісанне калабарацыяністаў часоў Другой сусветнай вайны і тагачасных беларускіх палітыкаў, якія выступалі супраць аўтарытарнага кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Фільм быў паказаны напярэдадні рэферэндума 1995 года.

У 1996 годзе зняў фільм «Закуліса» пра сувязь беларускай апазіцыі з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.

У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года стварыў дакументальны серыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім негатыўна асвятляў дзейнасць апазіцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў. Пасля выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.

У красавіку 2003 года прызначаны прэс-сакратаром Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

2 чэрвеня 2005 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. 13 чэрвеня 2008 года вызвалены ад гэтай пасады «за здзяйсненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе»[1].

З 2009 года Юрый Азаронак кіраваў тэлеканалам для глухіх і людзей са слабым слыхам «Жэст-ТБ». Пазней працаваў у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі.

Remove ads

Сям’я

Брат дзяржаўнага службоўца Віктара Азаронка і бацька прапагандыста Рыгора Азаронка.

Узнагароды

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads