Юрый Алендскі (сын Тэафіла)

(пам. 1710-я) маршалак земскі ваўкавыскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый (Ежы) Алендскі (? — пасля 1714) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Юрый Алендскі, харунжы ваўкавыскі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Тэафіла і Гэлены Маклакоўны.

Пасол на сеймы (1674, 1697, 1698, 1703, 1712), харунжы (1703), потым маршалак па прывілеях караля Аўгуста (1703, 1713)[3] Ваўкавыскага павета. Староста дзякаўскі і жыліцкі ў Ваўкавыскім павеце[4] замест Аляксандра Язерскага па прывілеі караля Станіслава Ляшчынскага (1708). Дваранін пакаёвы і сакратар яго каралеўскай мосці[3].

У 1674 годзе як электар з Ваўкавыскага павета аддаў свой голас за Яна III Сабескага, у 1697 годзе падпісаў ад Новагародскага ваяводства элекцыю Аўгуста II. У 1708 годзе быў прыхільнікам Станіслава Ляшчынскага, праз два гады ў 1710 годзе падпісаў Сандамірскую канфедэрацыю. У той жа час быў вызначаны ў склад так званай «быхаўскай камісіі», якая павінна была адабраць і вярнуць з расійскіх рук Быхаў, а таксама гарматы і амуніцыю з Быхава, Слуцка і іншых беларускіх мясцовасцяў[3] згодна з трактатам, падпісаным у Нарве ў 1704 годзе[4].

Быў актыўным прыхільнікам кальвінскага веравызнання ў Вялікім Княстве Літоўскім: дырэктар сінодаў літоўскай правінцыі ў Койданаве (1699), Беліцы (1713), Слуцку (1714); удзельнік канвакацый віленскай (1700) і беліцкай (1704) і вольнай нарады ў Варшаве (1710).

Уладальнік маёнткаў Мачульна, Калантаі, Гнезна, Рось-Ваўкаўшчызна і Рось-Харошкаўшчызна.

Remove ads

Сям’я

Жанаты з Тэадорай з Пакашаў, мелі 4 сыноў і 5 дачок: Яна, Тэафіла, Рэгіну Гэлену, Марыю, Катажыну, Тэафілу, Соф’ю, Багуслава і Ежы Станіслава.

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 314. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11713056'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q134300399'></a>
  2. Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі Архівавана 14 мая 2021.. «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads