Юрый Аляксандравіч Марухін

савецкі і беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Аляксандравіч Марухін (руск.: Юрий Александрович Марухин; 13 ліпеня 1938, вёска Фёдараўка, Разанская вобласць[1] — 20 снежня 2001, Мінск) — савецкі і беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар і кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1974). Пісаў сцэнарыі і музыку да сваіх дакументальных фільмаў.

Хуткія факты Юрый Аляксандравіч Марухін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

З 1960 года працаваў аператарам-пастаноўшчыкам кінастудыі «Беларусьфільм». У 1962 годзе скончыў аператарскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (майстэрня Леаніда Касматава). З 1984 года — рэжысёр мастацкага кіно. У 2000—2001 гадах — старшыня праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Фільмаграфія

Мастацкія фільмы

Рэжысёр

  • «Радаўніца» (1984 г., прэмія «Памяць» на VIII Усесаюзным кінафестывалі ў Мінску, 1985)
  • «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986)
  • «Маці Урагану» (1990)
  • «Уік-энд з забойцам» (1992).

Аператар

  • «Маленькія летуценнікі» (1962, сумесна з А. Забалоцкім, навела «Зорка на спражцы»)
  • «Апошні хлеб» (1963, сумесна з А. Забалоцкім)
  • «Любімая» (1965)
  • «Усходні калідор» (1966)
  • «Чакай мяне, Ганна» (1969)
  • «Чорнае сонца» (1970)
  • «Магіла льва» (1971)
  • «Хроніка ночы» (1972)
  • «Чырвоны агат» (1973, навела ў аднайменным кінаальманаху)
  • «Лясныя арэлі» (1975)
  • тэлефільм «Час выбраў нас» (1976, 1-2 серыі)
  • «У профіль і анфас» (1977, сумесна з А. Сіманавым, навела «Вялікая любоў Н. П. Чараднічэнка»)
  • «Пункт адліку» (1979)
  • «Разводдзе» (1980)
  • тэлефільм «Зацішша» (1981)
  • «Сад» (1983)
  • «Птушкам крылы не ў цяжар» (1989, сумесна з С. Зубікавым)
  • «Маці Урагану» (1990)
  • «Сцярвятнікі на дарогах» (1991)
  • «Уік-энд з забойцам» (1992)
  • «Тры жанчыны і мужчына» (1998)

Дакументальныя фільмы

  • «Сонца над горадам» (1966, аўтар сцэнарыя, рэжысёр, аператар)
  • «Сяргей Пятровіч» (1968, суаўтар сцэнарыя сумесна з І. Заяц, рэжысёр)
  • «Мінск» (1968, аўтар фільма)
  • «Салдаткі» (1975, аўтар сцэнарыя, рэжысёр)
  • «Свет, які завецца БАМ» (1975, аператар)
  • «Дваццаць тысяч тэатральных сустрэч» (1976, суаператар сумесна з Ю. Шалімавым)
  • «Фантазія» (1977, суаўтар сцэнарыя сумесна з В. Адамчыкам і Д. Зайцавым, рэжысёр, суаператар з А. Сіманавым)
  • «Мы — „Квант“» (1977, суаўтар сцэнарыя сумесна А. Белавусавым, рэжысер, аператар разам з А. Шклярэўскім)
  • «Восень земляроба» (1979, рэжысёр)
  • «Маё Палессе» (1981, суаўтар сцэнарыя сумесна з Ф. Коневым, рэжысер)
  • «Адам і Марылю» (1988, сааўтар сцэнарыя сумесна з Ф. Коневым, рэжысер, аператар)
  • «Ахоўваецца дзяржавай» (1990, суаўтар сцэнарыя сумесна з М. Ткачовым, рэжысёр, суаператар разам з В. Костаравым)
  • «Партрэт не фоне замка» (1992, рэжысёр, аператар)
  • «Дрывасек, дзядок і тутэйшыя» (1994, рэжысёр, аператар)
  • «Конь неўтаймаваны» (1994, аўтар сцэнарыя, рэжысёр, аператар)
  • «Мастак Леанід Шчамялеў» (1998, відэафільм, аўтар сцэнарыя, рэжысёр, суаператар сумесна з В. Купрыянавым)
  • «Паспець да ночы» (2001, відэафільм, рэжысёр).
Remove ads

Узнагароды і прызнанне

Памяць

  • На Нацыянальным кінафестывалі (цяпер Рэспубліканскі) і Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» устаноўлены прызы ім. Ю. А. Марухіна за ўклад у беларускі кінематограф і лепшую аператарскую працу.
  • Жыццю і творчасці Ю. А. Марухіна прысвечаны дакументальныя відэафільмы:
    • «Наш Юра» (2002, рэжысёр І. Волчак, Беларускі саюз кінематаграфістаў сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм»)
    • «Ён недзе тут…» (2008, рэжысёр В. Шклярэўскі, Беларускі відэацэнтр).
  • Ганаровы грамадзянін горада Мічурынск (2007)[2].
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads