Юрый Васілевіч Якаўлеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Васілевіч Якаўлеў (25 красавіка 1928, Масква — 30 лістапада 2013) — расійскі акцёр . Народны артыст СССР (1976). Дзяржаўная прэмія Расіі (1970, 1994), Дзяржаўная прэмія СССР (1979).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна (1952). Працаваў у Маскоўскім тэатры імя Я. Вахтангава. Яго мастацтва вызначалася лёгкасцю гульні, псіхалагізмам, стрыманай эмацыянальнасцю, артыстызмам, дакладным пачуццём стылю і жанру твора, арыстакратычнасцю.
Сярод роляў: Гарацыа («Гамлет», Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары», А. Фрэдры), Панталонэ («Прынцэса Турандот», К. Гоцы), Рыкарда, Каладжэра дзі Спелта («Філумена Мартурана», «Вялікая магія», Э. Дэ Феліпа), Балангброк («Шклянка вады» Э. Скрыба), Кларк («Вясёлыя хлопцы», Н. Саймана), Моцарт («Маленькія трагедыі» А. Пушкіна), Карэнін («Жывы труп» Л. Талстога), Глумаў, Дудукін («На ўсялякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага, Казанова сямідзесяці трох гадоў («Тры ўзросты Казановы» паводле п’ес М. Цвятаевай).
З 1956 года здымаўся ў кіно: князь Мышкін («Ідыёт», 1958), паручнік Ржэўскі («Гусарская балада», 1962), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна», 1968), домакіраўнік Бунша і цар Іван Грозы («Іван Васілевіч мяняе прафесію», 1973), Іпаліт («Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!», 1975), Бі («Кін-дза-дза!», 1986), «Пастка для адзінокага мужчыны» (1990).
Народны артыст СССР, карыфей Вахтангаўскага тэатра Юрый Якаўлеў памёр у бальніцы 30 лістапада 2013 года пасля цяжкай працяглай хваробы[4].
Remove ads
Зноскі
- Яковлев Юрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #120865173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- Bibliothèque nationale de France Ûrij Âkovlev // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads