Іван Васілевіч мяняе прафесію
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Іван Васілевіч мяняе прафесію» (руск.: Иван Васильевич меняет профессию) — савецкая фантастычная камедыя вытворчасці кінастудыі «Масфільм», знятая ў 1973 годзе рэжысёрам Леанідам Гайдаем па матывах п’есы Міхаіла Булгакава «Іван Васілевіч» пра інжынера-вынаходніка Цімафеева, які стварыў машыну часу, якая адкрыла дзверы ў XVI стагоддзе — у часы цара Івана Грознага, у выніку цар аказваецца ў савецкай Маскве, а яго цёзка — домакіраўнік Іван Васілевіч Буншу, разам са злодзеем-рэцыдывістам Жоржам Міласлаўскім — у палатах цара ў XVI стагоддзі.
Лідар савецкага кінапракату 1973 года — больш за 60 мільёнаў гледачоў[3].
Remove ads
Сюжэт
Інжынер-вынаходнік Шурык сканструяваў машыну часу, якая злучыла яго кватэру з XVI стагоддзем — дакладней, з палатамі цара Івана Грознага. Туды і трапляюць цёзка цара пенсіянер і грамадскі актывіст Іван Васілевіч Бунша і кватэрны злодзей Жорж Міласлаўскі, а сам цар аказваецца ў кватэры Цімафеева.
У ролях
- Юрый Якаўлеў — Іван Бунша / Іван Грозны
- Леанід Кураўлёў — Жорж Міласлаўскі
- Аляксандр Дзям’яненка — Шурык
- Савелій Крамараў — дзяк Феафан
- Наталля Селязнёва — актрыса Зіна, жонка Шурыка (вакал — Ніна Бродская)
- Наталля Крачкоўская — Ульяна Андрэеўна, жонка Буншы
- Наталля Кусцінская — актрыса
- Уладзімір Этуш — Антон Шпак
- Міхаіл Пугаўкін — рэжысёр Карп Якін
- Сяргей Філіпаў — шведскі пасол
Remove ads
Кінапробы
На ролю Івана Грознага і Івана Буншы Гайдай хацеў узяць Юрыя Нікуліна, але ён адмовіўся, бо меў гастролі ў цырку. Тады Гайдай вырашыў паспрабаваць Яўгена Еўсцігнеева, але ў іх на здымках здарыўся канфлікт і той адмовіўся. Тады хтосьці параіў Гайдаю паспрабаваць Юрыя Якаўлева, і той справіўся з ролямі.
У ролі Жоржа Міласлаўскага Гайдай хацеў бачыць Андрэя Міронава, але ў іх з Якаўлевым дуэт не склаўся, таму давялося шукаць іншага актора. Гайдай узяў на ролю Леаніда Кураўлёва.
Першапачаткова ў сцэнарыі замест Шурыка вынаходнікам мусіў быць Мікалай Іванавіч Цімафееў, але Гайдай вырашыў здымаць Дзям’яненку і перайменаваў персанажа ў Шурыка (Аляксандра Сяргеевіча Цімафеева).

Здымкі


Здымкі праходзілі ў Маскве, Растове і Ялце.
Будынкі ўнутры здымаліся ў павільёнах на Масфільме.
Песня
Ніна Бродская спела песню «Звенит январская вьюга» (бел.: Звініць студзеньская завея) для фільма. Яна таксама была запісана Сафіяй Ратару[4]. У 2014 годзе італьянскі поп-панк-гурт Vanilla Sky запісаў кавер-версію песні разам з музычным відэа.[5][6][7]
Леў Палосін, Барыс Кузняцоў і хор Маскоўскай ваеннай акругі спелі песню «Кап-кап-кап» («Маруся»). Валерый Залатухін — песню «Разговор со счастьем» (бел.: Размова са шчасцем).
Remove ads
У масавай культуры
У лістападзе 2020 года Сбер Банк (Расія) выпусціў рэкламу, дзе Жорж Міласлаўскі на машыне часу трапляе ў Маскву ўзору 2020 года. Вобраз Міласлаўскага адноўлены праз тэхналогію штучнага інтэлекту.[8][9]
- Паштовы канверт Расіі, 2023.
Рымейк
У 2023 годзе тэлеканал ТНТ выпусціў пародыю «Іван Васілевіч мяняе ўсё».
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads