Юрый Васільевіч Крывашэеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Васільевіч Крывашэеў — беларускі дзяржаўны дзеяч, выконваючы абавязкі Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь (2006). Генерал-маёр (2008).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску[1], працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі.
У 1998 годзе працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення знешняй разведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].
У 2002 годзе працаваў начальнікам аддзела супрацоўніцтва ў сферы міжнароднай бяспекі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].
З 16 чэрвеня 2005 года[4] па 29 жніўня 2008 года[5] быў намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, займаўся пытаннямі міжнароднай бяспекі.
З 6 студзеня[6] па 20 сакавіка 2006 года[7] выконваючы абавязкі Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
22 лютага 2008 года прысвоена воінскае званне генерал-маёра[8].
Пасля звальнення з ваеннай службы на працягу многіх гадоў працуе начальнікам галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Сям’я
- Сын — Дзмітрый Юр’евіч Крывашэеў[9].
Узнагароды
- медаль «За бездакорную службу» III ступені,
- медаль «За бездакорную службу» II ступені (1998)[2],
- медаль «За бездакорную службу» I ступені (2002)[3],
- дзве ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014)[10], (2019)[11],
- медаль «За працоўныя заслугі» (2020)[12].
Зноскі
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads