ФК Вікторыя Мар’іна Горка
беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Вікторыя» — беларускі футбольны клуб з горада Мар’іна Горка. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Да 1990 года існавала аматарская каманда па футболе пры Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным коледжы (саўгаса-тэхнікума). У 1989 годзе выйграла першынство БССР сярод прафсаюзных каманд. У камандзе гуляў такі вядомы ігрок, як Алег Чарняўскі. Трэнерам быў Анатоль Усенка[2][3].
1990-я
У 1990 годзе была заснавана каманда пад назвай «Беларусь». Клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пасля трапіў у Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе быў выключаны з чэмпіянату за парушэнне рэгламенту і перайшоў на аматарскі ўзровень. У гэты час у камандзе былі такія знакамітыя ігрокі, як Аляксандр Зубкоўскі (пазней спартыўны дырэктар БАТЭ) і Аляксандр Чысты[4][5].
У 1996 годзе клуб заявіўся ў Трэцюю лігу пад назвай «Энергія-ЦЭЦ-5». У 1997 годзе пераехаў з Мар’інай Горкі ў пасёлак Дружны, але пасля сезона 1997 клуб спыніў сваё існаванне.
У чэмпіянаце вобласці
Пазней клуб стаў выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці пад назвай «Зорка», некалькі разоў атрымліваў у ім перамогу. З 2006 года асноўнай камандай раёна стаў «Рудзенск», і толькі ў 2010 «Зорка» зноў трапіла ў чэмпіянат вобласці. У сезоне 2014 каманда атрымала выніковае чацвёртае месца.
Сучаснасць
У снежні 2014 года было вырашана заявіць каманду з Мар’інай Горкі ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Галоўным трэнерам каманды стаў Васіль Матусевіч, яго памочнікам — Гія Панчулідзэ. Аснову каманды склалі выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ. У лютым 2015 года «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» афіцыйна далучылася да Другой лігі[6]. Сезон каманда пачала ў групе А пад назвай «Вікторыя». Добрая гульня дазволіла «Вікторыі» заняць другое месца ў групе і выйсці ў фінальны этап, па выніках якога каманда атрымала выніковы сёмы радок.
У сезоне 2016, нягледзячы на неблагі старт, каманда хутка апынулася ў канцы табліцы. Аднак, атрымаўшы шэраг перамог у другой палове сезона, «Вікторыя» атрымала ў Другой лізе выніковае 9-е месца з 13. Таксама «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку Рэгіёнаў УЕФА (як фіналіст Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015) пасля таго, як пераможца Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015 мінскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дагаварных матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Польшчы каманда (якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя») заняла трэцяе месца, атрымаўшы два паражэнні і згуляўшы адзін матч унічыю.
У сезоне 2017 каманда выступала паспяхова і доўгі час ішла ў верхняй частцы табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў «Вікторыю» на сёмае выніковае месца. На працягу сезона 2018 «Вікторыя» амаль увесь час заставалася серадняком і скончыла сезон на восьмым месцы з 15. Сезон 2019 атрымаўся для «Вікторыі» цяжкім — у камандзе змяніліся тры трэнеры, праз клуб прайшло шмат ігракоў, аднак вынікі былі не найлепшымі, каманда стала 11-й.
У 2020 годзе Другая ліга падзялялася на дзве групы. «Вікторыя» змагалася за выхад у фінальны турнір, але стала пятай у сваё групе. У 2021 годзе мар’інагорскі клуб здолеў выйсці з Мінскага дывізіёна ў плэй-оф Другой лігі, дзе саступіў у 1/8 фіналу пінскаму «Стэнлесу» (1:6, 1:0). У 2022 годзе «Вікторыя» зноў вышла ў плэй-оф і на гэты раз дайшла да паўфіналу, аднак там саступіла і заняла выніковае чацвёртае месца.
Па выніках сезона 2022 «Вікторыя» атрымала магчымасць ісці ў Першую лігу і першапачаткова мела намер туды заявіцца[7], аднак у студзені 2023 года клуб паведаміў, што застанецца ў Другой лізе[8].
Remove ads
Дасягненні
- Найлепшае дасягненне ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі — 12 месца (1992/93)
- Фіналіст аматарскага Рэгіянальнага Кубка Беларусі: 2015
- Чэмпіён Мінскай вобласці (3): 2003, 2004, 2005
- Кубак Мінскай вобласці
- Уладальнік: 2015
- 1/2 фіналу: 2017
Папярэднія назвы
- 1990—1993: «Беларусь» (Мар’іна Горка)
- 1996—1997: «Энергія-ЦЭЦ-5» (Мар’іна Горка)
- 1997: «Энергія-ЦЭЦ-5» (Дружны)
- 2000—2003: «Зорка» (Мар’іна Горка)
- 2004: «Зорка-Тарпеда» (Мар’іна Горка)
- 2005: «МПП-Зорка» (Мар’іна Горка)
- 2010: «Зорка-Еўрарэспект» (Пухавіцкі раён)
- 2011: «Зорка» (Пухавіцкі раён)
- 2012: «Зорка-ЖКГ» (Пухавіцкі раён)
- 2013—2014: «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» (Пухавічы)
- з 2015: «Вікторыя» (Мар’іна Горка)
Склад каманды
Станам на жнівень 2023 года.
Remove ads
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі
Міжнародныя кубкі
У 2015 годзе «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку рэгіёнаў УЕФА (як фіналіст Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015) пасля таго, як пераможца Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015 мінскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дагаварных матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Польшчы каманда (якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя») заняла трэцяе месца, атрымаўшы два паражэнні і згуляўшы адзін матч унічыю.
Remove ads
Галоўныя трэнеры
- Анатоль Усенка[3]
- Ігар Ромін (1990)
- Юрый Расолька (1992, да чэрвеня)
- Васіль Матусевіч (2015)
- Гія Панчулідзэ (2016)
- Васіль Матусевіч (2017)
- Андрэй Хрыпач (2018)
- Аляксандр Гваздзёў (2019, да мая)
- Сяргей Кулеш (чэрвень — жнівень 2019)
- Юрый Крот (жнівень — снежань 2019)
- Андрэй Хрыпач (2020)
- Сяргей Дубаенка (з 2021)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads