Юрый Мікалаевіч Горлаў

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Мікалаевіч Горлаў
Remove ads

Юрый Мікалаевіч Горлаў (нар. 1977, Бранская вобласць, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 4 сакавіка 2025 года).

Хуткія факты Юрый Мікалаевіч Горлаў, старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Бранскую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачынаў заатэхнікам у адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Працаваў у Валожынскім раёне галоўным заатэхнікам у калгасе «Бальшавік». Затым — у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама: прайшоў шлях ад галоўнага спецыяліста да начальніка ўпраўлення. У 2010 годзе прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкама Мінскай вобласці. Праз два гады быў пераведзены ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, пасля працаваў у Мінскім аблвыканкаме.

У 2014 годзе ўзначаліў Стаўбцоўскі райвыканкам, у 2018 годзе прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Мінскай вобласці.

25 верасня 2023 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці[2].

4 сакавіка 2025 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.[3]

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені (19 мая 2023)[4].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads