Юрый Тышкевіч (біскуп віленскі)
(1596—1656) біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Тышкевіч (1596, Вішцянец — 17 студзеня 1656, Домнаў, цяпер Калінінградская вобласць Расіі) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Яна Яўстаха і Соф’і з Вішнявецкіх.
Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве.
Канонік кракаўскі, з 1626 віленскі. З 17 мая 1627 г. тытулярны біскуп метонскі і біскуп-суфраган віленскі. З 19 снежня 1633 ардынары жамойцкі, біскуп — з 25 чэрвеня 1634. Дбаў пра развіццё школ, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сінод (1636, 1639, 1643, 1647). У 1637 заснаваў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 кансакраваў касцёл дамініканаў у Сейнах.
У 1638 быў легатам Уладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднанне вызнанняў.
З 9 снежня 1649 біскуп віленскі, зладзіў сінод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафій. У вайну са Швецыяй знаходзіўся ў Караляўцы. Даў згоду на падпісанне Кейданскага дагавора.
Remove ads
Галерэя
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XIX ст.
Зноскі
- Jerzy Tyszkiewicz // NUKAT — 2002.
- Jerzy Tyszkiewicz // MAK
- Dr. Constant v. Wurzbach Tyszkiewicz, Georg (gest. 1656) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 48. — S. 197.
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 13 кастрычніка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads