Юрый Уладзіміравіч Ліннік (матэматык)
савецкі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Уладзіміравіч Лі́ннік (21 студзеня 1915, Белая Царква, Украіна — 30 чэрвеня 1972) — савецкі матэматык. Акадэмік АН СССР (1964), замежны член Шведскай каралеўскай АН (1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Сын У. П. Лінніка.
Remove ads
Біяграфія
Закончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1938), у якім і працаваў (з 1944 прафесар). З 1942 года ў Ленінградскім аддзяленні Матэматычнага інстытута АН СССР.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы. Сфармуляваў лімітныя тэарэмы для незалежных выпадковых велічынь і неаднародных ланцугоў Маркава, выканаў рад грунтоўных даследаванняў (рашэнне праблемы Варынга, дысперсійны метад у адытыўнай тэорыі лікаў, тэорыя ацэньвання і інш.).
Узнагароды і прэміі
- Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
- Ленінская прэмія (1970);
- Дзяржаўная прэмія СССР (1947).
Творы
- Избранные труды. [Т. 1—2]. Л., 1979—81.
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Линник Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Линник Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Find a Grave — 1996.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
- Scientific Legacy Database — Institute of Mathematical Statistics. Праверана 16 снежня 2022.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads