Уладзімір Паўлавіч Ліннік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Паўлавіч Лі́ннік (6 ліпеня 1889, Харкаў, Украіна — 9 ліпеня 1984) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Remove ads
Біяграфія
Закончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1914). З 1926 у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Ленінград), адначасова ў 1933—41 гг. прафесар Ленінградскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па прыкладной оптыцы. Распрацаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэрферэнцыйныя і іншыя аптычныя метады кантролю якасці механічнай апрацоўкі паверхняў. Стварыў рад оптыка-механічных прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, астраноміі і інш.
Узнагароды і прэміі
- Дзяржаўныя прэміі СССР (1946, 1950);
- Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
- Залаты медаль імя С. І. Вавілава.
Зноскі
- Линник Владимир Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads