Юры Весялкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юры (Юрый Мікалаевіч) Весялкоўскі (2 студзеня 1924, в. Новы Свержань, Стаўбцоўскі павет Навагрудскага ваяводства, Польшча, цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь9 жніўня 2017) — гісторык, публіцыст, грамадскі і рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі[1].

Remove ads
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Новы Свержань. Паходзіць з сям’і праваслаўных вернікаў–беларусаў: бацькі — Мікалай і Соф’я Весялкоўскія. Пачатковую адукацыю атрымаў дома і ў польскай школе. З прыходам у Заходнюю Беларусь савецкіх войск (1939) вучыўся ў сярэдняй школе.

У 1942—1944 гадах вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы, быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Разам з іншымі курсантамі апынуўся ў 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС, зарганізаванай пераважна з беларусаў. У канцы чэрвеня 1944 школу эвакуіравалі ва Усходнюю Прусію, а яе вучняў накіравалі на французскі фронт. У канцы жніўня ўцёк да французскіх партызанаў і быў інтэрнаваны амерыканскімі вайскоўцамі. Як грамадзянін II Рэчы Паспалітай быў пераведзены ў польскі ваенны лагер у г. Марсель. Пасля навучання 27 снежня 1944 накіраваны ў польскія падраздзяленні, скончыў падафіцэрскую школу ў Італіі (1945). Са снежня 1944 ваяваў у Італіі ў складзе 2-га польскага корпуса Арміі Андэрса, які ўваходзіў у склад 8-й Брытанскай арміі.

У жніўні 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Вучыўся ў польскай гімназіі ў г. Мадэн, дзе пазнаёміўся з беларускім дзеячам В. Грышкевічам. Прымаў удзел у заснаванні і дзейнасці Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ). Ад 1.10.1946 быў сябрам ЗБВБ, аднак далучыўся да апазіцыі і ў 1948 г. стаў адным з заснавальнікам і актыўным удзельнікам Хрысціянскага аб’яднання беларускіх работнікаў у Вялікабрытаніі (ХАБР). Пасяліўся ў Лондане. Доўгі час выконваў функцыі сакратара Галоўнай управы ХАБР, стварыў пры арганізацыі хор. У 1952 г. уваходзіў у Беларускі вызвольны рух (БВР). У 1954—62 г. адзін з рэдактараў часопіса «Аб’еднаньне». У 1960-х г. спрычыніўся да расколу ХАБР праз канфлікт з беларускім палітычным дзеячам Р. Астроўскім. Належаў да парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай у Лондане. У 1974—76 г. рэдагаваў беларускі праваслаўны царкоўна-рэлігійны часопіс «Званіца», пазней у 1989—96 г. — рэдактар царкоўна-грамадскага часопіса праваслаўных беларусаў «Голас часу». Як адзначае гісторык Антоні Мірановіч, у адносінах да беларускага ўніяцка-місіянерскага асяродка ў Лондане і яго прыхільнікаў быў у апазіцыі. У друку выступаў з пазіцый праваслаўных вернікаў, супраць польскай шавіністычнай палітыкі ў міжваенны перыяд.

Аўтар шэрагу кніг па беларускай і сусветнай гісторыі («Дарога рымскіх папаў на Усход» (1992), «Беларусь у першай сусветнай вайне» (1995), «Што прывяло Армію Краёву на Беларусь» (1995), «Па слядах Другой сусветнай вайны» (2002) і інш.), а таксама ўспамінаў «Няясна мроіліся новыя дарогі» (1997), зборніка вершаў «Каляды на чужыне» (1999).

Remove ads

Зноскі

  1. unicat.nlb.by(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads