Юры Сянькоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Сянькоўскі
Remove ads

Юры Сянькоўскі (6 мая 1926 — 13 лютага 1995) — грамадскі дзеяч, журналіст, кіраўнік беларускай рэдакцыі Радыё «Свабода».

Хуткія факты Юры Сянькоўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 мая 1926 года ў вёсцы Залессе Смаргонскай гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.

Падчас Другой сусветнай вайны ў часе нямецкай акупацыі быў сябрам СБМ, потым служыў у батальёне «Дальвіц».

Па сканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце. Актыўна ўдзельнічаў у скаўтынгу, у 1949 г. быў прызначаны кіраўніком Беларускага скаўтынгу на чужыне. Быў сябрам рэдкалегіі часопіса «Напагатове». У 19501956 гг. вучыўся ў Лювенскім універсітэце на эканамічным факультэце. Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага згуртавання, удзельнік Беларускага хору Міколы Равенскага. Па сканчэнні ўніверсітэта пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў у беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленне / Свабода», а ў 19831991 гг., быў дырэктарам гэтай рэдакцыі.

Памёр 13 лютага 1995 года ў Мюнхене, Германія.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads