Вольга Славаміраўна Бондарава

прарасійская актывістка ў Беларусі (нар. 1982) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Славаміраўна Бондарава, па нараджэнні Каранкевіч (руск.: Ольга Славомировна Бондарева; нар. 20 кастрычніка 1982, в. Чарлёнка, Гродзенская вобласць[1]) — прарасійская актывістка ў Беларусі. Вядома напісаннем даносаў на нелаяльных рэжыму Лукашэнкі асоб, вынікам чаго становіцца іх палітычны пераслед[2][3][4][5]. Таксама піша звароты супраць ужывання беларускай мовы ў грамадскай прасторы[6][7], выступае супраць афіцыйнага шанавання беларускіх нацыянальных дзеячаў[8][9][10][11], піша звароты дзеля скасавання беларускіх канцэртаў і мерапрыемстваў[4]. Яе ініцыятывы часта падтрымліваюць чыноўнікі рэжыму на месцах, выконваючы прапановы[⇨].

Хуткія факты Вольга Славаміраўна Бондарава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 20 кастрычніка 1982 года ў вёсцы Чарлёнка[1]. Імаверна, выхоўвалася без бацькі, пра гэта гаварылі прысутныя на адным з судовых пасяджэнняў[12].

Большасць часу нідзе афіцыйна не працавала. У 2018 годзе непрацяглы час была на невядомай пасадзе ў штаце кампаніі «Чысты свет плюс». Астатні час Бондарава ў дзяржаўных базах даных, паводле інфармацыі «Кіберпартызан», пазначана як «беспрацоўная»[13].

Прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за кантрабанду цыгарэт у Польшчу[14].

Не пазней за 2021 год уступіла ў Камуністычную партыю Беларусі. На старонках партыйнай газеты «Коммунист Беларуси» Бондараву называлі спецыялістам аддзела гістарычнага аналізу Цэнтра вывучэння перспектыў інтэграцыі ЕАЭС (2021)[15], выканаўцай абавязкаў сакратара па агульных пытаннях Мінскага гаркама КПБ і адказным сакратаром рэдакцыі (2023[16]). У красавіку 2023 года была ўзнагароджана медалём ЦК КПБ[17].

У 2022 годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Вучыцца на бюджэце на дзённым аддзяленні філалагічнага факультэта, спецыяльнасць — «Беларуская мова і літаратура»[18].

У канцы ліпеня 2024 года стала вядома, што Бондарава была выключана з Камуністычнай партыі Беларусі[19].

26 сакавіка 2025 года была затрыманая і асуджана судом Маскоўскага раёна Мінска на 13 сутак адміністрацыйнага арышту[20][21].

Remove ads

Погляды

Беларускае выданне Zerkalo.io ацаніла погляды Вольгі як непаслядоўныя. Хоць Бондарава і была належнай да камуністычнай партыі Беларусі, аднак ідэалагічна яна далёкая ад савецкіх ідэй. Вольга Бондарава заклікае гадаваць дзяцей «рускімі нацыяналістамі», а таксама заклікае прасоўваць «рускі свет» унутры Расіі і за яе межамі. Zerkalo.io аднесла погляды Вольгі да «Вялікадзяржаўнага рускага шавінізму[ru]». Таксама выданне адзначыла ў поглядах актывісткі беларусафобію, гамафобію і ксенафобію[22].

Remove ads

Грамадская актыўнасць

Пратэсты 2020 года ў Беларусі

У 2020 годзе ў самы разгар масавых акцый пратэсту Вольга Бондарава разам з былым супрацоўнікам спецслужб Дзмітрыем Беляковым заснавала ініцыятыву «Інфаспецназ Беларусь», якая супрацьстаяла інфармацыі з незалежных каналаў[13].

Праводзіла акцыю «Антывандал», узгодненую з «органамі правапарадку». Сутнасць акцыі, паводле Бондаравай, «у ліквідацыі сімволікі дэструктыўнага зместу, якая нясе антыдзяржаўны сэнс». Бондарава з аднадумцамі зрывала бел-чырвона-белыя стужкі і зафарбоўвала бел-чырвона-белую сімволіку на вуліцах Гродні. Гэта стала прычынай некалькіх канфліктаў з пратэстоўцамі, што вылілася ў шэраг судовых працэсаў. Уступіла ў «Саюз блогераў Беларусі», з якога яе выключылі ў ліпені 2021 года за «парушэнне прафесійнай этыкі»[23].

Пацярпелая ў судах

Вольга праходзіла пацярпелай у справе Васіля Пільца[14], якога абвінавацілі ў хуліганстве і асудзілі на «хімію». 14 снежня 2020 года на вуліцы Агінскага ў Гродне Пілец быццам «схапіў яе за шыю левай рукой, здушваючы, прыцягнуў да сябе, затым заціснуў, здушваючы шыю, паміж плячом і перадплеччам правай рукі, тым самым прычыніў фізічны боль і маральныя пакуты». Паводле Бондаравай, яна адчула пачуццё знявагі, страх за сваё жыццё і здароўе. Васіль Пілец казаў, што выйшаў на шпацыр з сынам і з сабакам. Сабака пацягнула дзіця, тое ўпала на пешаходную дарожку і запэцкалася ў фарбе, якой карысталася Бондарава для замалёўвання надпісаў, што ёй не падабаліся. Пілец зрабіў Бондаравай заўвагу, а тая пачала здымаць яго на мабільны тэлефон[14]. З гэтага пачаўся канфлікт, які скончыўся ў судзе, дзе Бондарава спагнала з Пільца матэрыяльную кампенсацыю маральных пакут — 1000 рублёў. 12 лютага 2021 года суд Кастрычніцкага раёна Гродні прысудзіў Васілю Пільцу год «хатняй хіміі» паводле ч. 1 арт. 339 КК «Хуліганства». Пазней Гродзенскі абласны суд замяніў «хатнюю хімію» на сапраўдную[12].

Паводле таго ж артыкула з удзелам Бондаравай асудзілі на паўтара года калоніі Вадзіма Плаўскага[24]. У мясцовым скверы ён развешваў белыя стужкі, калі да яго падышла Бондарава і пачала здымаць на тэлефон. Адбыўся канфлікт, у выніку якога мужчыну асудзілі. Плаўскі адбываў тэрмін у ПК № 15 і 17 студзеня 2022 года выйшаў на волю.

Вольга Бондарава фігуравала таксама ў справе аб «Штрафе за гноміка[25]» — звярнулася ў міліцыю па факце «пратэстнага дэкору» ў кватэры сваёй былой аднакласніцы.

Актывісцкая дзейнасць пасля заканчэння вулічных пратэстаў

Вольга Бондарава змагаецца супраць беларускасці, у якой бачыць уцісканне рускамоўных у Беларусі. Таксама змагаецца супраць усіх праяў заходняга свету, пры гэтым часта апелюе да «разбэшчвання моладзі».

Змаганне з заходнім уплывам

Праз актыўнасць Бондаравай у Беларусі ў 2022 годзе забаранілі святкаваць Хэлоўін[26].

Паводле яе ініцыятывы ў снежні 2022 — студзені 2023 года ў Гродне скасавалі паказы навагодняга дзіцячага спектакля «Монстры на навагодніх канікулах».

З яе падачы з дзяржаўнага тэлебачання знялі сацыяльную рэкламу супраць гвалту над дзецьмі, якую фундавала амерыканская арганізацыя USAID. Пасля скаргаў Бондаравай Камітэт дзяржаўнага кантролю пачаў правяраць пункты продажу цацкі «Хагі-Вагі», якую яна называла праявай сатанізму. Таксама скардзілася на кандытарскую ўстанову, якая прадавала пірожныя ў форме мужчынскіх і жаночых палавых органаў[13].

Знайшла ў рэкламе бонсцікаў ад «Еўраопта» прапаганду ЛГБТ[27]. Пазней палічыла такой самай прапагандай выяву блогера Дзім Дзімыча ў іншай рэкламе «Еўраопта». У выніку сетка прыбрала рэкламы, якія не спадабаліся Бондаравай[28].

Змаганне супраць беларускасці

Бондарава данесла на выстаўлены ў прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця» ў Гродне партрэт беларускага антысавецкага партызана Яўгена Жыхара аўтарства Алеся Пушкіна. Пасля гэтага генеральная пракуратура распачала крымінальную справу за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Прастору ліквідавалі[29], а мастака Алеся Пушкіна асудзілі[30] на пяць гадоў пазбаўлення волі. У ліпені 2023 года ён памёр у зняволенні[31].

Адна з пачынальнікаў кампаніі супраць скасавання Інструкцыі па транслітарацыі беларускіх назваў літарамі лацінскага алфавіта, створанага на аснове беларускай лацінкі. У далейшым гэту кампанію падтрымалі іншыя прарасійскія дзеячы, такія як Вадзім Гігін, Аляксей Дзермант, Ігар Марзалюк і інш[32]. 24 сакавіка 2023 года Інструкцыя была канчаткова скасавана[33].

Праз яе звароты бібліятэка ў Астраўцы не атрымала імя Адама Мальдзіса, як было запланавана. Бондарава назвала дзеяча «прапольскім калабарантам»[34].

Праз ініцыятыву Бондаравай са школьнай праграмы па літаратуры выключылі творы Артура Вольскага і Уладзіміра Ягоўдзіка.

Дабівалася зносу помніка Ларысе Геніюш у Зэльве на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы, пасля чаго яго прыбралі ў невядомае месца.

Імаверна, датычная да знікнення памятнай шыльды ў гонар паўстанцаў 1863—1864 гадоў, у 1990-х гадах усталяванай на сцяне гродзенскага чыгуначнага вакзала[35]. Гродзенскія ўлады пагадзіліся прыбраць са спісу знакавых для горада персон на сайце гарадской бібліятэкі нацыянальных герояў Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касцюшку.

Канфлікты з рэжымам Лукашэнкі

У ліпені 2023 года заявіла, што кіраўнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў высунуў супраць яе галаслоўныя абвінавачанні, і запатрабавала прад’явіць ёй афіцыйныя абвінавачанні[36].

«Мне стала вядома пра тое, што вы асмеліліся распаўсюджваць пра мяне не адпаведныя рэчаіснасці звесткі, што нібыта я з’яўляюся „другім Ціханоўскім“, абражаю Ю. Х. Караева і У. С. Караніка, што праз такіх, як я, адбыўся дзяржпераварот», — напісала Бондарава.

Праз тыдзень яна запісала відэа з выбачэннямі за свае словы[37].

«Спрыяе распальванню варожасці і нянавісці», — напісала яна ў заяве ў Генпракуратуру на дэпутата і гісторыка Ігара Марзалюка. Прычынай стаў выступ Марзалюка на тэлеканале СТБ, дзе ён выказаўся за пазітыўную дыскрымінацыю рускай мовы — своеасаблівыя льготы для беларускамоўных.

Канфлікт з Бондаравай мае старшыня гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» Святлана Вараніца, якая абуралася, што на экскурсію ў Брэсцкую крэпасць прапагандыстка прыехала з «голай філейнай часткай»[13].

У пачатку 2025 года аб’ектам яе нападак стала Ганна Лукашэнка, нявестка Аляксандра Лукашэнкі, больш вядомая пад творчым псеўданімам Ганна Сялук. Прычынай стала тое, што маладыя беларускія блогеры і артысты, такія як Дзім Дзімыч (Дзмітрый Сіўчык), Улька Пулька (Ульяна Сталярова), Анджыліша (Ангеліна Міхалёва) і Улад Кабякоў, якія былі звязаныя з пралукашэнкаўскім прадзюсарскім цэнтрам «Флагман М’юзік» і якіх Вольга Бондарава вінаваціла ў садаміі і разбэшчванні моладзі, апынуліся пад пратэкцыяй Ганны Сялук. Блогеры ўдзельнічалі перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарам у прапагандысцкім «Марафоне адзінства» ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, працоўнай групай якога кіравала Ганна Сялук. Вольга Бондарава называла яе мянушкай «Сялуха» і адкрыта крытыкавала яе дзейнасць[38]:

" Засунем глыбей галаву ў пясок, а язык у сраку. І дазволім сялусе куратарам прапагандыстаў ЛГБТ разбэшчваць нашых дзяцей… "
" Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба "
" Калі думаеш, што дно прабіта, але знізу пастукалі ашуканцы з сялухаўскай «крышай». Фубля! "

Вайна ва Украіне

Thumb
Знак «Z» — адзін з сімвалаў рашызму і падтрымкі расійскага ўварвання ва Украіну, які шырока выкарыстоўвае Вольга Бондарава і паплечнікі.

З пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Бондарава перайменавала канал з ужываннем лацінскіх літар Z і V, сімваламі падтрымкі расійскай агрэсіі і рашызму, і ён называўся «БондареVа. БеZ купюр». Распаўсюджвала праз канал рэпосты расійскага прапагандысцкага кантэнту[2].

Remove ads

Сям’я

Станам на красавік 2023 года разведзена. Мае дачку. Былы муж працаваў дальнабойшчыкам у Германіі[13], таксама падтрымліваў Лукашэнку, праз што меў праблемы з калегамі-беларусамі[2].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads