Паслён чорны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Паслён чорны
Remove ads

Паслён чорны[1] (Solánum nígrum) — расліна сямейства Паслёнавых, від роду Паслён (Solanum), якое паходзіць з Еўразіі і інтрадукавана ў Амерыку і Аўстралію.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Паслён чорны, гузічнік, залоцнік, ліснік, лістнік[2], плісклён[1], ягады воўчыя, якады сабачыя, ягады свіныя[3][4], гліснік[5].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Куст з прамым сцяблом вышынёй 10—120 см. Лісце простае, без прылісткаў, чарговае, чарашковае, яйкападобнае або падоўжана-яйкападобнае завостранае, з суцэльным краем або выемкава-зубчастае, 11—13 см даўжынёй і 6—8,5 см шырынёй.

Кветкі белыя зоркападобныя, сабраны па тры — восем у бакавыя паўпарасонікі. Тычынак пяць, песцік адзін, пялёсткаў пяць (зрослых), калякветнік двайны. Вяночак 6—7 мм у папярочніку, колападобны, з яйкападобна-ланцэтнымі долямі. Цвіце з другой паловы лета да глыбокай восені. Плод — шарападобная чорная ягада памерам 8—10 мм, якая спее ў жніўні — кастрычніку.

Манакарпік.

Remove ads

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

У Расіі распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі (акрамя тайговай і тундравай зон), на Каўказе, на поўдні Сібіры.

Расце на сметніках, каля жылля і дарог, па берагах вадаёмаў, у поймавых і прыбярэжных хмызняках, на ўзлесках і палянах. Святлолюбівая ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[6].

Хімічны склад

Трава і няспелыя плады паслёну чорнага ўтрымліваюць атрутны алкалоід саланін, які прысутнічае ў форме глікаалкалоіду саланіну.

Парасткі і плады ўтрымліваюць сапаніны, дубільныя рэчывы. Асабліва шмат дубільных рэчываў у каранях (да 6 %).

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Thumb
Плады паслёну чорнага

У некаторых краінах, асабліва ў Індыі і Эфіопіі, а таксама ў Расіі спелыя ягады паслёну чорнага ўжываюцца ў ежу.

Саспелыя плады ядуць сырымі, робяць начынкі для пірагоў, вараць варэнне, павідла і кісялі.

У маладым лісці ўтрыманне алкалоідаў нязначнае, на Каўказе іх ужываюць замест шпінату.

У народнай медыцыне ўжываецца як адхарквальны, мачагонны сродак і як сродак ад рэўматызму.

Ягадамі па розных пратравах афарбоўваюць тканіны ў карычневы, шэры, блакітны і сіні колеры.

Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. Паслён чёрный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads