Язэп Канстанцінавіч Шнаркевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Язэп Канстанцінавіч Шнарке́віч (10 (22) чэрвеня 1888, в. Саская Ліпка Нясвіжскага павета, цяпер Нясвіжскі раён — 30 лістапада 1974) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1907), Магілёўскі настаўніцкі інстытут (1916).
У 1907—13 настаўнік пачатковай школы ў Вялікім Сяле Мінскага павета, Гомельскага чыгуначнага вучылішча, уваходзіў у Гомельскае педагагічнае таварыства.
3 1916 у арміі, у 9-м пяхотным запасным палку ў Рослаўлі, у 35-й асобнай тэлеграфнай роце ў Бабруйску. Удзельнік з’езда настаўнікаў Мінскай губерні (1917).
Са студзеня 1918 у Мінску, настаўнік беларускай пачатковай школы, з верасня выкладчык 1-га Мінскага вышэйшага пачатковага вучылішча (з верасня 1919 яго кіраўнік, рэфармаваў у навучальную беларускую ўстанову). У час нямецкай акупацыі сакратар Мінскага настаўніцкага саюза пачатковых і вышэйшых вучылішчаў, член партыі беларускіх эсэраў. У час савецка-польскай вайны (1919—20) член Часовага беларускага нацыянальнага камітэта, адзін з кіраўнікоў Мінскай беларускай школьнай рады і Беларускага настаўніцкага саюза Мінскага павета. Пасля аднаўлення савецкай улады з ліпеня 1920 у складзе прэзідыума Наркамасветы БССР, са жніўня — кіраўнік яго беларускага аддзела.
У лістападзе 1920 года паводле сакрэтнай дамовы паміж КП(б)Б і БПС-Р накіраваны ў Заходнюю Беларусь для арганізацыі антыпольскага падпольнага руху. Працаваў выкладчыкам у Нясвіжскай прыватнай жаночай гімназіі, дзе ўвёў курс беларусазнаўства, а ў 1921/1922 навучальным годзе рэфармаваў яе ў Нясвіжскую беларускую гімназію. У лістапада 1923 дамогся пераводу гімназіі ў Клецк (гл. Клецкая беларуская гімназія), сам пераехаў у Вільню. Удзельнік палітычнай нарады беларускіх леварадыкальных партый і груповак у Данцыгу (Гданьску) у 1923. 3 1924 сакратар Таварыства беларускай школы, пазней у складзе яго галоўнай управы. У 1925—26 і ў 1928—33 выкладчык Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). У студзені 1927 арыштаваны польскімі ўладамі па справе БСРГ, амаль год правёў у турме. 3 1933 настаўнік віленскіх пачатковых школ, член таварыства «Пчала», супрацоўнічаў з віленскім часопісам «Беларуская борць». У 1933 па палітычных матывах звольнены з працы. У верасні 1939 зноў арыштаваны польскімі ўладамі, інтэрніраваны ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер, вызвалены з прыходам савецкіх войск.

У кастрычніку 1939 настаўнік беларускай савецкай школы ў Вільні. У 1942 выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі. У пасляваенны час жыў у Вільні.
Архіў Язэпа Шнаркевіча, які змяшчае яго творчую спадчыну, асабістыя і побытавыя дакументы, захоўваецца ў фондах Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча[1].
Remove ads
Сям’я
Жонка Надзея Шнаркевіч, беларуская грамадская і культурная дзяячка, педагог, краязнаўца.
Бібліяграфія
- Беларускае школьніцтва ў Менску ў 1918—20 гг. // Рунь (Вільнюс). 1998. № 13. Май.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads